Упершыню такі збор быў уведзены рашэннем абласнога Савета дэпутатаў ад 29-га чэрвеня 2021 года і дзейнічаў з 1-га жніўня 2021 года да 1-га студзеня 2023 года.
Новае рашэнне аб увядзенні такога збору было прынята дэпутатамі 30-га снежня мінулага года. Яно было апублікавана 12-га студзеня і ўступае ў сілу з 1-га лютага.
Як і мінулы раз, збор складае адну базавую велічыню, цяпер яна складае 37 рублёў.
Дакумент таксама ўстанаўлівае некалькі катэгорый, якія вызвалены ад збору за перасячэнне дзяржграніцы:
-- супрацоўнікі дзяржорганаў, якія едуць па справах службы;
-- іншаземцы, запрошаныя дзяржорганамі і дзяржарганізацыямі;
-- іншаземцы, якія едуць на "Славянскі базар у Віцебску", пры наяўнасці білетаў на канцэрты;
-- ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў;
-- замежнікі з цяжкасцямі фізічнай актыўнасці;
-- беларусы, якія едуць за мяжу на лячэнне;
-- замежнікі, якія выязджаюць з Беларусі пасля санаторыяў ці іншага лячэння;
-- беларусы і замежнікі, якія выязджаюць для догляду цяжка хворых сваякоў;
-- замежнікі, якія выязджаюць з Беларусі пасля пахаванняў сваякоў;
-- усе тыя, каго дэпартуюць з нашай краіны.
А.Тутэйшы