Плануецца, што горадабудаўнічы праект, які складаецца з двух этапаў, поўнасцю будзе рэалізаваны да 2032 года.
Праектуемую тэрыторыю забудуюць па большай частцы жыллём - меркавана будзе ўзведзена на першым этапе - 46386, 4 кв. м, на другім - 69579, 6 кв. м.
Плануюцца таксама аб'екты абслугоўвання насельніцтва, будаўніцтва вулічнай сеткі для стварэння зручных і бяспечных транспартных і пешаходных сувязей, з'явяцца парковачныя месцы (якія будуць размешчаны на знешнім баку вуліцы, што таксама засцеражэ дваровыя тэрыторыі), прыпынкі.
Гэта, безумоўна, дасць магчымасць жыхарам раёна не толькі палепшыць свае жыллёвыя ўмовы, але і павысіць архітэктурна-эстэтычнае аблічча гарпасёлка.
Як адзначыў намеснік старшыні камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама - начальнік упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Юры Выжыкоўскі, горадабудаўнічая дакументацыя дэталёвага планавання ўсяго толькі вызначае зоны тэрыторый і не вызначае канкрэтнага размяшчэння аб'ектаў.
Архітэктары прадставілі сваё бачанне добраўпарадкавання гэтага мікрараёна.