beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

05.01.2023 11:04

555 просмотров

0 комментариев

Бешанковічы зноў без пераправы. Студзеньскі павадак на Дзьвіне ў Бешанковічах (фота)

Здавалася б, пасьля таго як на Дзьвіне былі пабудаваныя дзьве ГЭС, павадкі мусілі стаць наогул рэдкасьцю. Але ж прырода вызначае свае законы. За тыдзень анамальнага цяпла ўвесь багаты сёлетні сьнег растаў і сышоў у рэчкі. Вось вам і павадак!

Шырачэнная плынь прывычна нясе ўсю гіганцкую масу вады да Балтыйскага мора. Учора была інфармацыя, што ў Полацку на ГЭС скідваюць лішкі вады, так шмат яе там сабралася.

У нас ГЭС пакуль няма, таму скідваць ваду таксама патрэбы няма.

А вось перабрацца на другі бераг жаданьне ёсьць шмат у каго, але ж лодачная пераправа не працуе. Хаця на дрэве вісіць графік ейнай працы. Ёсць тут і тэлефон лодачніка, якім я і скарыстаўся, каб даведацца навіны пераправы.

-- Лёду па рацэ амаль што няма, ці будзеце сёньня працаваць?

-- Не, працаваць не будзем. Ад нас жа гэта не залежыць. Начальства так вырашыла.

Зразумела, што турбавацца чымсьці на адзін дзень не вельмі ахвота. Ужо заўтра ўдзень у Бешанковічах праганзуюць 14 градусаў марозу. І на працягу трох дзён мароз будзе толькі мацнець. А таму можна сьмела прагназаваць, што з нядзелі ў Бешанковічах пачне дзейнічаць прывычная лядовая пераправа.


Г.Станкевіч

Последние новости