Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне дома, абрынуўся дах.
Падчас тушэння пажару работнікамі МНС былі знойдзены два трупы мужчын, гаспадара жылля 1982 года нараджэння і мясцовага жыхара, які знаходзіўся ў гасцях, 1974 года нараджэння.
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столь і маёмасць, пашкоджаны сцены.
Па гэтым факце праводзіцца праверка, прычына пажару высвятляецца.
Разглядаецца версія — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з загінуўшых.