Інспектары ДАІ затрымалі 29 нецвярозых вадзіцеляў, спынілі 52 факты кіравання транспартнымі сродкамі асобамі, якія не маюць вадзіцельскага пасведчання.
Таксама на выхадных інспектары ДПС уважліва сачылі, як пешаходы выконваюць ПДР. 358 грамадзян парушылі гэтыя правілы, з іх 64 чалавекі былі п'янымі.
Дзяржаўтаінспекцыя працягвае праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам нецвярозых кіроўцаў.
Акрамя гэтага, заклікаем усіх удзельнікаў дарожнага руху праяўляць павышаную ўвагу ў пераменлівых умовах надвор'я.
А.Тутэйшы, па матэрыялах https://vk.com/vitebsk__jai?from=quick_search