Васілю Чарадніку, які два гады кіраваў ПУСП «АграВітВін» Бешанковіцкага раёна, пяць з паловай гадоў узначальваў Сенненскі райвыканкам, крыху менш года быў дырэктарам Глубокскага малочна-кансервавага камбінату і амаль два гады кіраваў у "Рудакова", пэўна рыхтуюць новую пасаду.
За пяць гадоў працы намеснік дырэктара па вытворчасці УП «Рудакова» Віцебскага раёна Андрэй Бянько зарэкамендаваў сябе вопытным гаспадарнікам, які ўмее вырашаць самыя амбіцыйныя задачы.
У свае няпоўныя 30 гадоў Андрэй Аляксандравіч дабіўся ўсяго, да чаго імкнуўся. У яго падпарадкаванні больш за тысячу чалавек, якія працуюць у раслінаводчым, жывёлагадоўчым і механізаваным падраздзяленнях гаспадаркі, дзе адной толькі раллі налічваецца звыш 15 тыс. га, 13 тыс. галоў буйнай рагатай жывёлы. Маштабы ўражваюць.
Здавалася б, маладому спецыялісту можна і разгубіцца. Але не! Андрэй Бянько дасканала вывучыў структуру ўсіх падраздзяленняў. Папрацаваў загадчыкам майстэрні, галоўным інжынерам. Кіраўніцтва «Рудакова» ўбачыла ў маладым спецыялісты вялікі патэнцыял. Ён хутка арыентуецца ў сітуацыі, мае добрую тэарэтычную базу — скончыў Беларускую дзяржаўную сельгасакадэмію, лёгка знаходзіць агульную мову з падначаленымі, сярод якіх нямала людзей з вялікім досьведам. Словам, моцны арэшак.
— Андрэй Аляксандравіч — чалавек слова і справы. Ініцыятыўны, выдатны арганізатар, з ім лёгка вырашаць пытанні. А тое, што малады, — толькі плюс. Больш сіл і энергіі выдаткуе на агульную справу, — паважліва адклікаецца аб Андрэю Бянько дасведчаны начальнік участка «Вымна» Міхаіл Дуднік.
— Калі ў свае гады дасягнулі ўсяго, то куды далей рухацца? — цікаўлюся ў Андрэя Бянько.
— Нават самыя смелыя юнацкія мары здзейсніліся — гэта праўда. Я скончыў ВНУ, працую па спецыяльнасці, ёсць сям’я, і так рана прыйшло прызнанне: удастоены гонару быць занесеным на Дошку гонару Віцебскага раёна па выніках працы за мінулы год. Лічу гэта вялікім авансам, які мне давядзецца разам з калектывам адпрацоўваць яшчэ доўгія гады, — кажа ён.
Андрэй з дзіцячых гадоў знаёмы з нялёгкай працай хлебароба.
— Ужо з 12 гадоў я добра вадзіў машыну і нядрэнна разбіраўся ў сельскагаспадарчай тэхніцы. Бацька ўсяму навучыў, ён працаваў галоўным аграномам у ААТ «Літусава» Сенненскага раёна. Я хвосцікам хадзіў за бацькам, унікаў ва ўсё, ды і дома дапамагаў маці па гаспадарцы. Так што не баюся ніякай працы, — прызнаецца наш герой.
Са сваёй будучай жонкай упершыню сустрэўся ў вёсцы Літусава, куды Надзя прыязджала да бабулі на вакацыі. Сустрэчы пад месяцам, танцы ў вясковым клубе ў рэшце рэшт скончыліся прапановай рукі і сэрца. У маладой сям’і Бянько падрастае дачушка. Бацька перажывае аб адным — не хапае часу, каб у поўнай меры атрымаць асалоду ад ролі кіраўніка сямейства. Рана ідзе на працу і прыходзіць позна. Маша, якой амаль тры гады, сустракае тату радасным крыкам, працягвае ручкі, абдымае і доўга не адпускае. А тата ёй дастае з кішэні чарговую цацку — абавязкова машынку або трактар. Толькі з імі гуляе малая, зусім ігнаруючы лялькі. Вось што значыць татавы гены!
Цяжкімі і насычанымі для намесніка дырэктара аказаліся апошнія два гады. У гаспадарцы вяліся вялікае будаўніцтва і рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў на ўчастках «Паўдзеткі», «Вымна», «Рудакова», дзе ўзведзены тры новыя і рэканструявана столькі ж старых памяшканняў. На большасці аб’ектаў працавала ўласная будаўнічая брыгада. Усім працэсам кіраваў Андрэй Бянько.
— Усе нашы старанні выліваюцца ў прамым сэнсе слова ў вялікае малако, дадатак якога — вынік нашых пераўтварэнняў у жывёлагадоўчай галіне. Павялічана на тысячу пагалоўе жывёлы. Штодзень адпраўляем на перапрацоўку больш за 60 тон малака, — дзеліцца Андрэй Аляксандравіч. — Па такім жа прынцыпе дзейнічаем і ў механізацыі. Аднаўляем уласнымі сіламі рухавікі любых тыпаў трактароў і аўтамабіляў, што значна эканоміць сродкі і час.
Тэкст і фота Дзмітрыя ОСІПАВА.
Даведка:
Чараднік Васіль Анатольевіч
Нарадзіўся ў 1981 годзе ў г. Горкі Магілёўскай вобласці ў сям’і студэнтаў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі.
У 2004 і 2006 гадах скончыў гэтую ж навучальную ўстанову, атрымаўшы спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі», «Кіраванне арганізацыямі і падраздзяленнямі аграпрамысловага комплекса».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2004 годзе ў якасці інжынера-энергетыка ААТ «Бешанковіцкі льнозавод». Быў загадчыкам майстэрні і мехдвара, галоўным інжынерам КУП «Астроўна», кіраваў аддзяленнем прыватнага ўнітарнага сельгаспрадпрыемства «Свіціна-ВМК», у 2011 годзе ўзначаліў ПУСП «АграВітВін» Бешанковіцкага раёна.