beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

02.12.2022 14:57

209 просмотров

0 комментариев

Дзе ледзяшы даўжэйшыя: у Віцебску ці ў Бешанковічах?

Учора «Народныя Навіны Віцебска» апублікавалі здымкі вялізных ледзяшоў. Так атрымалася, што ідучы сёньня на Дзьвіну, звярнуў увагу на ледзяшы ў Бешанковічах па вуліцы Савецкай на доме № 16. Чые ледзяшы даўжэйшыя, можна паспрачацца.

Турысты, якія прыехалі ў Віцебск ці нават якія праязджаюць праз яго, могуць палюбавацца ледзянымі сталактытамі.

Знайшлі самыя вялікія ледзяшы ў Віцебску.


Вялізныя ледзяшы ўтварыліся на даху трохпавярховага дома № 18 на Лакаматыўнай вуліцы, будынак размешчаны каля чыгункі і пераходнага моста віцебскага чыгуначнага вакзала.

Гэтыя ледзяныя сталактыты дасягнулі велізарных памераў: як відаць з фота яны спускаюцца з даху да сярэдзіны верхняга паверха, гэта значыць даўжыня найбуйных ледзяшоў як мінімум 1 метр 25 сантыметраў.

Але Бешанковічы могуць паспаборнічаць з Віцебскам.

Нават павярхоўнае параўнанне ледзяшоў паказвае, што мы ні ў чым не саступаем вобласьці.

Няўжо гэтыя ледзяшы па вуліцы Савецкай карацейшыя? (Два фотаздымкі ніжэй — з Бешанковічаў).

На маю думку, нашыя ледзяшы сягаюць амаль да 2-х мятровай даўжыні! Бо яны спускаюцца ніжэй вакна.

А.Тутэйшы

Последние новости