beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

21.09.2022 10:15

182 просмотра

0 комментариев

Ужо пасьлязаўтра, у пятніцу, 23-га верасьня 2022 года ў Бешанковіцкім раёне сьвяткуюць «Дажынкі». Паведамляе БЕЛТА

У Віцебскім аблвыканкаме карэспандэнту БЕЛТА распавялі аб маючых адбыцца гэтай восенню сьвяткаваннях «Дажынак» у раёнах вобласьці.

Марафон па ўшанаванні аграрыяў 23-га верасня прыме Бешанковіцкі раён, 24-га чысла раённыя святы пройдуць у Віцебскім, Міёрскім, Ушацкім, Чашніцкім і Шумілінскім рэгіёнах.

Амаль праз тыдзень, 30 верасня, ураджайную эстафету прыме Сенненскі раён, яшчэ праз 7 дзён — Шаркаўшчынскі.

Віншаваць аграрыяў у Браслаўскім раёне будуць 22-га кастрычніка.

На лістапад запланаваны «Дажынкі» ў іншых раёнах: 11-га лістапада прыйдзе чарга Пастаўскага, на наступны дзень свята хлебаробаў адбудзецца ў Дубровенскім, Лёзненскім і Аршанскім раёнах, 17-га — у Докшыцкім, а 18-га — у Верхнядзвінскім, Гарадоцкім, Полацкім, а таксама Расонскім і Талачынскім раёнах.

Раней улады паўночнага рэгіёну паведамлялі, што фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла сёлета пройдзе ў новым фармаце — для хлебаробаў арганізуюць цэлую серыю свят. Старт ёй далі на абласных «Дажынках» 17-га верасня ў Глыбокім, куды на гэты раз не запрашалі дэлегацыі іншых раёнаў.

Завяршыць ураджайны марафон плануюць напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Узнагароды прадстаўнікам галіны маюць намер уручыць у канцэртнай зале «Віцебск».

https://www.belta.by

Последние новости