
Вось такі шырокі ходнік па вуліцы імя Чарняхоўскага, які быў пабудаваны два гады таму, ужо пакрыты ямкамі. Праўда, тут можна зманеўраваць улева ці ўправа, бо шырыня ходніка больш

А вось на гэтым (таксама новым ходніку, якому тры гады ад нараджэння) па вуліцы імя Валадарскага асабліва не зманеўруеш. Праўда, ім ніхто і не карыстаецца. І пешаходы, і раварысты едуць проста па праезджай частцы. Рух тут аднабаковы, месца хапае ўсім.
Але ж навошта было рабіць такую пародыю на ходнік, які 80 см шырынёй? Нават пры добрым пакрыцці на ім не размінуцца два пешаходы. Але ж, згодна правілаў дарожнага руху, пры наяўнасьці ходніка па ім павінны рухацца і пешаходы, і веласіпедысты. Няхай мо работнікі ДАІ пакажуць на семінары, як гэта рэальна можна зрабіць у Бешанковічах на гэтым ходніку.

Але што казаць пра нейкую вуліцу імя Валадарскага, калі на цэнтральнай плошчы Бешанковічаў з-за бардзюраў рух на ровары таксама нязручны. Нават калі каціць ровар у руках, не факт, што вы пераадолееце высачэзныя неахайныя бардзюры.


А вось такая сітуацыя па вуліцы імя Валадарскага каля дзіцячага садка. Ні заезду на ходнік, ні з’езду з яго тут няма. І праектаваліся, і ажыццяўляліся тыя нязручнасьці ўсяго год ці два таму назад.





Наогул, уся вуліца імя Валадарскага — не для паездак на роварах. І веласіпедысты так і робяць — рухаюцца па праезджай частцы дарогі.
А на вуліцы імя Чарняхоўскага высокія бардзюры, каб праз іх было зручней заехаць на ходнік, проста падсыпалі пяском. Вышыня іх крыху панізілася, але зручнасці дадалося мала, бо пясок выносіцца коламі, і бардзюры зноў агаляюцца.

На той жа вуліцы імя Чарняхоўскага ў 2018 годзе (чатыры гады таму) пабудавалі не ходнік, а так званую "пешаходную дарожку". Яшчэ пад час яе будаўніцтва я звяртаў увагу раённыя службы на нізкую якасьць пакрыцця. Тады кіраўнік бешанковіцкай ЖКГ Ігар Слівец з намеснікам РВК па будаўніцтву Анатолем Журко у кампаніі з Сяргеем Равуцкім пахадзілі, паглядзелі, паабяцалі мне ўсё выправіць. І «забыліся». Як «забыліся» зрабіць на тую дарожку заезд.
З боку «крамлёўкі» на яе заезду няма. Нагадаю, прайшло ўжо роўна чатыры гады, як гэтую "дарожку" здалі ў эксплуатацыю. Зірніце, якія ўзвышшы прыходзіцца штурмаваць тым, хто прагне ўсё ж заехаць на "дарожку".

Ды яшчэ кінулі папярок яе бардзюры, каб на роварах асабліва не разганяліся.

Такая ж сітуацыя па вуліцы Свабоды, той, што вядзе на захад, у бок Бачэйкава. З-за карэння дрэваў асфальт на ходніках тут узняты, і ехаць на ровары па ім адно мучэнне. А калі вы везяце на ровары нешта шкляное, то бой шклотары вам забяспечаны на 100%.
Такая сітуацыя з нашымі ходнікамі і дарожкамі магчымая толькі ў адным выпадку: нашыя чыноўнікі на роварах не ездзяць. Яны не вылазяць з дзяржаўных аўтамабіляў. У адрозненне ад замежных. Там нават прэзідэнты часам садзяцца на веласіпеды.
Читать далее: https://www.delfi.lt/ru/news/live/prezident-litvy-priehal-na-rabotu-na-velosipede.d?id=91247949
Г.Станкевіч