Потым да справы далучыліся пажарныя машыны, якія да паўдня адпампоўвалі з сажалкі ваду.
Пасьля іх падключыўся бульдозер, які разганяў бузу, што засталася ў прыдонным слоі. А экскаватарам тую бузу выплёхвалі на бераг.
Мясцовыя "рыбакі" былі вельмі ўдзячныя такой хадзе падзеяў. Яны амаль што голымі рукамі лавілі карасёў, што бездапаможна пялёхталіся ў бузе.
Сёньня раніцай у сажалцы вады заўважна дадалося, нешта каля метра.
Г.Станкевіч