З пачатку года ў лясгасах Віцебскай вобласці адбылося 5 няшчасных выпадкаў, 3 з іх расследаваны.
"У Глыбоцкім лясгасе ў студзені чалавек наступіў на пакрытае снегам бервяно, паслізнуўся, упаў, зламаў нагу.
У Пастаўскім лясгасе работнік спатыкнуўся, калі ішоў па дзялянцы, ударыўся аб пень і зламаў рэбры.
У Бешанковіцкім лясгасе падчас валкі дрэў адно з іх зачапіла кронай іншае, у выніку вяршыня суседняга дрэва абламалася і ўпала на вальшчыка. Расследаванне паказала, што ён знаходзіўся на адлегласці менш за 1 м ад пня спілаванага дрэва. Па інструкцыі неабходна адыходзіць не менш за на 4 м пад вуглом 30-60 градусаў у зваротны бок ад падзення.
Іншыя два выпадкі яшчэ расследуюцца", - растлумачылі ў лесагаспадарчым аб'яднанні.
Чытаць цалкам: https://vitvesti.by/obshestvo/novye-formy-otvoda-lesoseki-predstaviat-na-respublikanskom-seminare-v-polotcke.html