beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

28.11.2025 20:32

71 просмотр

0 комментариев

У Бешанковічах за абаненцкую плату 5 рублёў у месяц вам усталююць відэадамафон

Спецыялісты Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі «Белтэлекам» ўстанавілі першую панэль паслугі «Відэадамафон» у доме 57 на вуліцы Урыцкага.

З такім дамафонам жыхары змогуць не толькі дыстанцыйна бачыць, хто стукаецца ў дзверы, але і вырашаць, адчыняць іх ці не. Ім больш не трэба падыходзіць да дамафоннай трубкі, можна кіраваць доступам проста з тэлефона.

Дарэчы, паслуга дазваляе праглядаць гісторыю выклікаў за 7 дзён, ствараць пін-коды для сяброў і кур’ераў і многае іншае.

Падрабязней пра паслугу можна даведацца па тэлефонах: 60255, 60299, або ў офісе продажу «Белтэлекам» па адрасе г.п.Бешанковічы, вул. Ткачэнка, д.24А.

t.me/beshencovichizara

Последние новости