

Паводле звестак “Метэавайба”, яны прынясуць моцныя ападкі і падзеляць краіну на больш цёплы паўднёвы ўсход (тут у асноўным чакаюцца дажджы, а тэмпература – на некалькі градусаў вышэй) і паўночны захад (вось тут і ўдараць снегапады, вышыня якіх у аўторак, 25-га лістапада, можа дасягнуць 7-10).
Паўднёвыя цыклоны часта развіваюцца вельмі хутка, часам усяго за некалькі гадзін, маюць меншыя памеры і больш кароткі жыццёвы цыкл, што абцяжарвае іх своечасовае выяўленне і дакладны прагноз іх далейшай эвалюцыі, адзначылі аўтары іншага тэматычнага Telegram-канала Nadvorie.
