beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

06.11.2025 19:52

99 просмотров

0 комментариев

Сенненская цэнтральная раённая бальніца атрымала падарунак з Японіі

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь перадаў эндаскапічнае абсталяванне Сенненскай ЦРБ.

У рамках гуманітарнага праекта Урада Японіі для Сенненскай ЦРБ была набыта відэаэндаскапічная стойка з відэагастраскопам і відэакаланаскопам на суму каля 72 тыс. долараў.

Яно атрыманае ў рамках рэалізацыі гуманітарнага праекта Урада Японіі па праграме "Карані травы", што ажыццяўляецца ў Беларусі з мэтай дапамогі пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Атрыманае абсталяванне валодае высокімі тэхнічнымі характарыстыкамі, неабходнымі для дыягностыкі запаленчых захворванняў слізістых страўнікава-кішачнага аддзела, даследаванні перадпухлінных змен, выяўлення на ранніх стадыях злаякасных наватвораў страўнікава-кішачнага аддзела.

t.me/vitebsk_region_officially

Последние новости