"Наша медыцына высока цэніцца ў розных краінах, - падкрэсліла старшыня Бешанковіцкага райвыканкама Галіна Унуковіч. - І не проста так да нас едуць людзі лячыцца з-за мяжы, у тым ліку ў нашу бальніцу."
"Да нас з Мінска прыязджаюць людзі, ведаючы пра даступныя цэны і магчымасці, якія дае наша бальніца. Важна, каб мы ўсведамлялі і шанавалі гэта," - падсумавала яна.

- Новы апарат забяспечвае дакладную раннюю дыягностыку захворванняў грудной клеткі, мы зможам убачыць найменшыя змены - дадала Вікторыя Качан.
- Перавагамі апарата таксама з'яўляюцца высокая прапускная здольнасць, правядзенне скрынінга на высокім узроўні з абаронай пацыента, хуткая і зручная апрацоўка, захоўванне і перадача здымкаў, магчымасць параўноўваць рэнтгенаўскую карціну ў адных і тых жа асоб у дынаміцы.
