Вучыўся ў Бароўскай сярэдняй школе, потым скончыў фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута.
Пасля вучобы працаваў настаўнікам у Капыльскім раёне.
З 1978 года працуе ў журналістыцы. Працаваў у Бешанковіцкай раённай газеце «Зара», у Талачынскай — «Сцяг Ільіча», у абласной — «Віцебскі рабочы».
З 1990 года, з дня заснавання, да 2008 года — галоўны рэдактар абласной газеты «Народнае слова». З 2008 па 2013 гады — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебскага аблвыканкама — начальнікам аддзела па архівах і справаводстве.
Сяргей Рублеўскі аўтар кніг паэзіі «Адам і Ева» (1999); прозы «Апостраф» (2000), «Азярод» (2003), «Абмытыя валуны» (2005); «Маўчанне на ўвесь Божы свет» (2011), эсэ «Успеть надышаться», «Мамін шэпт пад абразамі» (2016), «Барлёшы на назе» (2022).
У 2003 годзе ён стаў лаўрэатам абласной літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Караткевіча, у 2012 годзе атрымаў прэмію «Гліняны вялес», заснаваную Таварыствам Вольных Літаратараў.
У 2020 годзе Сяргей Рублеўскі быў уганараваны прэміяй «Залаты апостраф», заснаванай рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў».
Пахаваюць Сяргея Рублеўскага ў ягонай роднай вёсцы Бабча Лепельскага раёна.
Па матэрыялах: https://be.wikipedia.org/wiki/