beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

19.08.2024 20:23

655 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне ўсё часцей кіроўцы мотаблокаў едуць у нецвярозым стане

З пачатку года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна да адказнасці прыцягнута 7 п’яных кіроўцаў такога транспартнага сродку.

АДАІ Бешанковіцкага РАУС нагадвае, што мотаблокам (як і іншым транспартам) забаронена кіраваць у стане алкагольнага ап'янення.

Чым пагражае кіраванне мотаблокам у нецвярозым выглядзе?

Кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыханым паветры ў канцэнтрацыі:

-- да 0,8 праміле ўключна цягне накладанне штрафу ў памеры 100 базавых велічыняў з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады,

-- звыш 0,8 праміле - 200 базавых велічынь з пазбаўленнем права займацца пэўнай дзейнасцю тэрмінам на 5 гадоў.

t.me/vitebsk_gai

Последние новости