beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.06.2024 20:53

307 просмотров

0 комментариев

Пакуль былі маладыя і прыгожыя — ім радаваліся. Калі пастарэлі — іх пусцілі пад нож...

У самым цэнтры Бешанковічаў «аб’екты расліннага свету ўяўлялі небяспеку будынку і людзям: перашкаджалі эксплуатацыі музея, зацянялі сцяну...»

Размова пойдзе пра 4 елкі, якія нядаўна ссеклі паблізу раённага гістарычна-краязнаўчага музея ў Бешанковічах.

Прычыну знішчэння ўлада тлумачыць так: дрэвы знаходзіліся ў небяспечным стане, перашкаджалі эксплуатацыі будынка, у тым ліку ў частцы асветленасці памяшканняў, зацянялі сцяну, разбуралі падмурак.

Дазвол на выдаленне аб’ектаў расліннага свету ўстанове культуры выдаў райвыканкам.

Па заключэнні спецыялістаў «Бешанковіцкага камунальніка» і «Бешанковіцкага раённага архітэктурна-праектнае бюро» аб’екты расліннага свету ўяўлялі небяспеку будынку і людзям: перашкаджалі эксплуатацыі музея, зацянялі сцяну, а радыус іх магчымага падзення перавышаў бяспечную адлегласць да аўтадарогі, якая праходзіць побач.

Каэфіцыент натуральнай асветленасці ў памяшканні для доўгачасовых выставаў, вокны якіх выходзяць на бок размяшчэння дрэваў, склаў 0,34% пры нарміруемым значэнні 0,7%, што не адпавядае патрабаванням гігіенічнага нарматыву.

За мінулыя дзесяцігоддзі елкі разрасліся да вялікіх памераў. Яны не толькі загароджвалі фасад будынка, але і разбуралі падмурак.

«Па маіх успамінах, — распавядае адзін з былых дырэктараў, а затым супрацоўнікаў установы культуры Анатоль Крачкоўскі, — елкам не менш за трыццаць гадоў. Яшчэ ў перыяд маёй працы ў музеі, прыкладна ў двухтысячных, нам даводзілася вырашаць пытанні, звязаныя з разбурэннем каранямі падмурка будынка. А за гэтыя гады дрэвы выраслі яшчэ больш...»

На афіцыйным сайце райвыканкама з 22-га па 31-га мая бягучага года аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі правёў грамадскае абмеркаванне пытання аб планаваным выдаленні елак.

31-га чысла адбыўся сход, дзе быў разгледжаны ліст грамадзяніна Ягора Левачова, які паступіў у аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама (у ім ён выступіў за захаванне зялёных насаджэнняў).

З 10-ці чалавек, якія прынялі ўдзел у сходзе, усе 10 прагаласавалі за выдаленне дрэваў.

Елкі, якія псавалі падмурак, з-за якіх пакрылася цвіллю сцяна, ссеклі.


Адкрыліся ўсе чатыры вокны з боку вуліцы Камуністычнай, а таксама Алея Герояў Вялікай Айчыннай вайны — ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна, яе зараз добра відаць з дарогі. На месцы дрэваў, паводле слоў загадчыцы сектара культуры райвыканкама Марыны Пясецкай, з’явіцца клумба з хмызнякамі і кветкамі. «Будзе прыгожа, бяспечна, дагледжана», — запэўніла гараджан Марына.

Па матэрыялах «Зары».

https://www.gztzara.by/2024/06/pochemu-vyrubili-eli-vozle-beshenkovichskogo-muzeya/

Последние новости