Фота: Грыбы Беларусі 2024 / VK
Беларускія грыбнікі пачалі збіраць першыя чэрвеньскія лісічкі і баравікі.
Яшчэ ў маі некаторыя прыхільнікі ціхага палявання знаходзілі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях дары лесу.
Праўда, ужо 1 чэрвеня многія скардзіліся на адсутнасць «нават паганак», піша суполка «Грыбы Беларусі 2024» у сацсетцы VK.
Плюс да ўсяго — машкара атакавала грыбнікоў і не давала збіраць «ураджай».
Пайшлі лісічкі
Ужо 2 чэрвеня ў паведамленнях гаварылася, што «нармальна лісічкі пайшлі».
Фота: Грыбы Беларусі 2024 / VK
Так, спачатку яны з’явіліся ў лясах Лоеўскага раёна, у Чавускім раёне, Бабруйску. А пад Магілёвам ужо ёсць і баравікі.
«Ды ўсё нармальна, вядро баравікоў, два чырвонагаловікі, лісічкі тры. Усе клас», — напісаў адзін з удзельнікаў супольнасці.
Фота: Грыбы Беларусі 2024 / VK
Аднак многія скардзяцца якраз на тое, што не могуць адправіцца на ціхае паляванне, паколькі ў многіх раёнах уведзены забароны і абмежаванні на наведванне лясоў.
Забарона на наведванне лясоў
На
Яшчэ ў 27 раёнах краіны ўстанавілі абмежаванні. Гэтыя меры ўводзяцца Мінлясгасам з-за пажаранебяспечнай сітуацыі ў лясным фондзе.