beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

29.05.2024 21:00

211 просмотров

0 комментариев

Усяго за два дні на Віцебшчыне патанулі тры чалавекі, двое з іх — у Віцебску

У 2023 годзе ў Віцебскай вобласці патанулі 65 чалавек, з іх — шасцёра дзяцей.

Аб выяўленні тапельца ў Дзвіне ў МНС паведамілі 28-га траўня ў 18:02. Ратавальнікі дасталі з ракі цела патанулай 45-гадовай жанчыны, яно знаходзілася ў раёне Сярэдненабярэжнай вуліцы.

Як удалося высветліць пазней, беспрацоўная віцяблянка прыкладна ў 17:30 пайшла купацца і не вярнулася.

Нагадаем, што , раніцай 27 траўня ў Віцебску ў Дзвіне ў раёне праспекта Чарняхоўскага знайшлі патанулага мужчыну. Ім аказаўся 47-гадовы беспрацоўны.

Яшчэ адзін выпадак гібелі на вадзе здарыўся ў Полацкім раёне на возеры Белае. У 9:00 на пірсе ў вёсцы Данева ўладкаваўся рыбачыць 65-гадовы пенсіянер. У 14.10 у Полацкі раённы аддзел унутраных спраў патэлефанаваў мясцовы жыхар і паведаміў аб знікненні рыбака.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў работнікі АСВОД на адлегласці 5 метраў ад пірса на глыбіні 3,5 метра знайшлі цела зніклага вяскоўца, паведамляецца прэс-службай МНС.

Такім чынам усяго за два дні ў Віцебскай вобласці на вадзе загінулі тры чалавекі, двое з іх патанулі ў Дзвіне ў межах горада Віцебска.

https://viciebsk.cc/2024/05/29/tri-cheloveka-utonuli-na-vitebshhine-vsego-za-dva-dnya-dvoe-iz-nih-v-vitebske/

Последние новости