beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

19.05.2024 17:57

671 просмотр

0 комментариев

Навіны Бешанковіцкага рынку 19-га траўня 2024 года (фота)

Сённяшні Бешанковіцкі рынак патанаў у расадзе памідораў, перцаў і капусты. Нарэшце людзі дачакаліся цёплага надвор’я і пачалі масава займацца любімай справай. яе можна назваць «Лета ў агародзе» ці як інакш, сутнасці тое не мяняе.

Вось гэтыя прыгожыя кветкі разам з вазонамі прадаюць па 25 рублёў.

А вось гэтыя ружы -- па 10.

Расаду перцаў і памідораў прадавалі ў сярэднім каля 80 капеек за каліва. Хто крыху танней, хто даражэй.

Каля бульбы-сеянкі чаргі не было.

А вось гэтыя кошыкі каштуюць ад 5 да 25 рублёў, у залежнасці ад памеру.

Г.Станкевіч


Последние новости