beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

15.05.2024 21:10

305 просмотров

0 комментариев

Бацька беларускага тэатру — Уладзіслаў Галубок

15 мая 1882 года нарадзіўся Уладзіслаў Галубок (сапраўднае прозвішча Голуб), драматург, рэжысёр, акцёр, першы народны артыст Беларусі.

На свет ён з'явіўся на станцыі Лясная недалёка ад Баранавіч у сям'і чыгуначніка. Ягоны дзед быў удзельнікам паўстання Кастуся Каліноўскага. Бацька таксама адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, што, магчыма, і прычынілася да яго трагічнай гібелі. Менавіта таму Уладзіслаў так і не скончыў царкоўна-прыходскую школу. Прыйшлося ісці працаваць - на руках у маці засталося шасцёра дзяцей, ён быў старэйшым з іх. Працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам у магазіне, слесарам у Мінскім дэпо. У чатырнаццаць гадоў ён упершыню упершыню трапіў у сапраўдны тэатр і цвёрда вырашыў стаць акцёрам.

Творчую дзейнасць ён пачаў з таго, што пачаў пісаць літаратурныя творы для газеты “Наша Нiва”. У 1906 годзе ў газеце былі апублікаваны яго першыя вершы і апавяданне "Апошняе спатканне".

Сцэна з першага спектакля «Суд» (крайні справа – Уладзіслаў Галубок у ролі Авечкі)

У 1917-1920 гг. – акцёр і рэжысёр Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. "Трупа Галубка" была заснавана ў 1920 годзе (назву БДТ-3 калектыў атрымаў ужо ў 1930-я гады). Яе першымі акцёрамі сталі дзеці рэжысёра - тры сыны і тры дачкі, а жонка была касцюмерам. Рэпертуар складалі п'есы самога Галубка, які напісаў каля сарака твораў.

У сярэдзіне 1920-х калектыў стаў вандроўнай трупай, якая з пастаноўкамі аб'ездзіла ўсе без выключэння раёны Беларусі. Каб убачыць ягоныя спектаклі, некаторыя сяляне з Заходняй Беларусі нават пераходзілі савецка-польскую мяжу.

З 1920 да 1922 г. - загадчык мастацкіх аддзелаў у Народным камісарыяце адукацыі БССР.

Аўтар публіцыстычных і тэатразнаўчых артыкулаў.

Вядомы як мастак-дэкаратар і пейзажыст.

У 1937 г. рэпрэсіраваны. Расстраляны 28.09.1937 г.

Рэабілітаваны ў 1957 г.

Спіс пастановак п’ес Уладзіслава Галубка

  • «Апошняе спатканьне» (Вільня, 1917, пастаўлена ў 1919),
  • «Пісаравы імяніны» (1917, пастаўлена ў 1927),
  • «Бязьвінная кроў» (пастаўлена ў 1918),
  • «Залёты дзяка» (пастаўлена ў 1918),
  • «Бязродны» (пастаўленая ў 1919),
  • «Суд» (Вільня, 1920, пастаўлена ў 1924),
  • «Душагубы» (пастаўлена ў 1921),
  • «Ганка» (1920, пастаўлена ў 1929),
  • «Пан Сурынта» (1923, пастаўлена ў 1930),
  • «Плытагоны» (пастаўлена ў 1923),
  • «Фанатык» (пастаўлена ў 1922),
  • «Пінская мадонна» (пастаўлена ў 1927),
  • «Белы вянок» (1921, пастаўлена ў 1929),
  • «Ветрагоны» (1919, пастаўлена ў 1930),
  • «Ліпавічок» (1922) і інш.
  • «Бабы-ліхадзейкі» (1922)
  • «Краб» (1927, пастаўлена ў 1930),
  • «Белая зброя» (1933, пастаўлена пад назвай «Рыкашэт» у 1935),
https://planetabelarus.by/publications/15-maya-vladislav-golubok/


Последние новости