У мінулыя выхадныя мы арганізавалі вандроўку для фатографаў пад назвай “Мора Герадота. Ляскавіцкі варыянт”. У Ляскавічах знаходзіцца адміністрацыя нацыянальнага парка “Прыпяцкі” і аграсядзіба “Тадосі”, гаспадаром якой з’яўляецца былы дырэктар нацпарка Сцяпан Мікалаевіч Бамбіза. Менавіта з ім мы і распрацавалі праграму для фатографаў, якія жадалі ўбачыць сапраўднае Прыпяцкае Палессе.
Дзень першы: разведка
У складзе фотагрупы былі фотамастакі і фотаанімалісты, мы павінны даць магчымасць усім рэалізаваць свае творчыя задумкі. Спачатку праверылі дарогу, якая вядзе на паромную переправу ў вёску Снядзін. Паром зараз не працуе, бо занадта высокі ўзровень вады ў абалоне Прыпяці, і па той дарозе можа праехаць толькі Сцяпан Мікалаевіч, які добра ведае на ёй кожную яміну. Думалі выбраць месцы, дзе можна паставіць засідкі для здымкі кулікоў, але іх аказалася не так многа. Вырашылі адмовіцца ад гэтага плану, але каля дорогі сфатаграфавалі некалькі касуляў.

Жывёлы карміліся на невялікіх выспачках.
Сур’ёзна папрацаваць з імі не было часу, бо перад намі стаяла іншая задача.

Мы мусілі праверыць іншую дарогу, якая ідзе праз затоплены вадой лес, а таксама паглядзець, колькі кулікоў зараз на нешматлікіх выспах насупраць Ляскавіч.

Па дорозе сустрэлі двух ласёў, аднаго сфатаграфавалі.
Сцяпан Мікалаевіч увесь час расказваў дзяўчатам пра прыроду нацыянальнага парка “Прыпяцкі”, пра паводзіны дзікіх жывёлаў у розныя часы года.
Пераканаліся, што па дарозе могуць праехаць і іншыя ўдзельнікі фотапленера, і накіраваліся ў абалону Прыпяці.

На небе з’явіліся воблакі, і можна было зафіксаваць цікавыя моманты.

Сонца апускалася ўсё ніжэй.
На прычале ў Ляскавічах нас чакалі астатнія члены групы.

На здымку Ірэны Гудзіеўскай добра бачна, з якім настроем і жаданнем зафіксаваць незвычайныя сюжэты прыехалі сюды фатографы.
Але гэта здарыцца толькі заўтра раніцай…
Працяг будзе.
Фота: аўтара i Iрэны Гудзiеўскай