beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

02.04.2024 20:19

294 просмотра

0 комментариев

Падаражэў праезд у міжгародніх маршрутках па Віцебскай вобласці

З 2-га красавіка падаражэў праезд у міжгародніх маршрутных таксі, якія абслугоўваюць Віцебскую вобласць.

1-га красавіка адзін з чытачоў«ННВ» паведаміў, што вырас кошт білета на маршрутку аднаго з буйных перавозчыкаў. Мужчына дабіраўся з вёскі да райцэнтра і выявіў, што паездка на 17 кіламетраў каштуе ўжо 2 рублі 55 капеек, а не 2 рублі 21 капейку.

У даведачнай Віцебскага аўтавакзала карэспандэнту «ННВ» пацвердзілі, што кошт праезду ў міжгародніх маршрутках вырас. Праўда там адзначылі, што ўсе прыватныя перавозчыкі паднялі кошты на квіткі толькі з 2-га красавіка.

Калі параўнаць кошт праезду на 75 кіламетраў, то ён вырас з 9 рублёў 75 капеек да 11 рублёў 25 капеек. Адзін кіламетр шляху, адпаведна, стаў каштаваць 15 капеек замест ранейшых 13 - кошт праезду вырасла на 15,4%.

Нагадаем, што мінулы раз праезд у міжгародніх маршрутках у Віцебскай вобласці даражэў менш за год таму - у пачатку чэрвеня 2023 года. Тады кошт білета вырас на больш чым 18%.

Праезд у маршрутных таксі, якія ажыццяўляюць гарадскія пасажырскія перавозкі ў Віцебску, падаражэў з 10-га сакавіка.

https://viciebsk.cc/

Последние новости