Па прагнозах сіноптыкаў у аўторак на большай частцы тэрыторыі вобласці чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15-20 метраў за секунду. Месцамі хуткасць парываў ветру можа дасягаць 24 метраў за секунду, што адпавядае 9 балам па шкале Бофорта і лічыцца штормам.
Пры ветры такой сілы гнуцца вялікія дрэвы, ламаюцца галінкі і сукі. Невялікія пашкоджанні, вецер зрывае чарапіцу, дымавыя трубы і шыфер з дахаў.
Акрамя таго, днём чакаюцца навальніцы. Падчас навальніц рэкамендуецца зачыніць вокны, дзверы, коміны і вентыляцыйныя адтуліны. Не распальвайце печ, паколькі высокатэмпературныя газы, якія выходзяць з печкавай трубы, маюць нізкі супраціў. Не размаўляйце па правадным тэлефоне: маланка часам пападае ў нацягнутыя паміж слупамі правады. Падчас удараў маланкі не падыходзьце блізка да электраправодкі, маланкаадводу, вадасцёкам з дахаў, антэне, не стойце побач з акном, па магчымасці выключыце тэлевізар, радыё і іншыя электрабытавыя прыборы.