beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

28.03.2024 18:52

320 просмотров

0 комментариев

Сёння, 28-га сакавіка, адзначае 90-гадовы юбілей Кастусь Цвірка

Кастусь Цвірка — беларускі паэт, перакладчык, гісторык, фалькларыст, этнограф, мовазнавец, выдавец, кандыдат гістарычных навук.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Такія сэрцы ў нас» (1959), «Бягуць раўчукі» (1962), «Чарназём» (1967), «Каласы» (1975), «Сцежка дадому» (1980), «Хат вячысты дар» (1982), «Лодка долі тваёй» (1988) і інш. Аўтар кнігі «Слова пра Сыракомлю: Быт і культура беларусаў у творчасці „вясковага лірніка“» (1975).

Піша і для дзяцей: кнігі вершаў і казак «Як Алесь згубіўся ў лесе» (1986), «Добрыя суседзі» (1988) і інш. Аўтар мастацкіх нарысаў, звязаных з літаратурнымі мясцінамі Беларусі — «Дарога ў сто год» (1974), «Той курган векавечны» (1985), а таксама манаграфіі «Слова пра Сыракомлю» (1975).

Суаўтар кнігі «Беларуская фалькларыстыка эпохі феадалізму» (1989) (разам з Г.Каханоўскім, Л.Малаш, 1989). Складальнік тома «Вяселле. Абрад» (1978), кнігі ўспамінаў пра З.Бядулю (з Я.Садоўскім, 1988), зборніка твораў Я.Чачота «Наваградскі замак» (1989), зборніка «Філаматы і філарэты» (1998).
Кастусь ЦВІРКА
***
Там яна, дзе з небам сінім
Лес гамоніць трапяткі,
Дзе з бярозкаю асіна,
З ясным ясенем рабіна
Абняліся на вякі.

Там яна, дзе Буг аблокі
Пазбіраў з усіх нябёс,
Дзе Вілля, Дняпро шырокі,
Белавежа, Налібокі,
Нёмна песеннага плёс.

Там яна, дзе Прыпяць, Шчара,
Случ, Бярэзіна, Дзвіна,
Дзе Князь-возера і Нарач,
Свіцязь светлая, як мара,
I Бяздоннае без дна.

Там яна, дзе Тураў, Полацк —
Найстарыя гарады,
Мінск, чый чутны ўсюды голас,
Гомель, Віцебск, Брэст вясёлы,
Горад солі малады.

Там яна, дзе з кожным маем
Яблынь цвет ляціць з галля.
Палявая, лугавая,
Як заўсёды, маладая
Беларусь —
Твая зямля.

Последние новости