Тадэвуш Анджэй Банавентура Касцюшка
У гэты сакавіцкі дзень Тадэвушам Касцюшкам у Кракаве быў агучаны «Акт паўстання». У дакуменце вызначаліся мэты барацьбы: абараніць суверэннасць Рэчы Паспалітай, аднавіць тэрыторыю ў межах 1772 года і вярнуць Канстытуцыю ад
Падзелы Рэчы Паспалітай
Навукоўцы лічаць, што за перыяд з красавіка па верасень у паўстанні ў Беларусі прынялі ўдзел каля 25 тысяч чалавек, з якіх амаль трэць складалі сяляне. Даволі хутка паўстанцы змаглі захапіць уладу ў шэрагу гарадоў, у тым ліку ў Навагрудку, Берасце і Гародні. Бітвы праходзілі і на Міншчыне.
Паляненне Т. Касцюшкі
У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстанцаў пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.
Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Расіі захапіць усю тэрыторыю Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Расіі адышлі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.
Хоць паўстанне і пацярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторыі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратычнага руху пачалі распаўсюджвацца ў Аўстрыі, Прусіі і Расіі.
Увесну 2018 года ў Марачоўшчыне быў усталяваны помнік Тадэвушу Касцюшку ў бронзе, створаны за народныя грошы.