Навіны Бешанковіцкага рынку 24-га сакавіка 2024 года (фота)
Сёньняшні Бешанковіцкі рынак патанаў у слоце. Дажджыла цэлы дзень, але рынак быў большы, чым тыдзень таму. З’явілася больш бульбы. Прадавалі і першыя сёлетнія клубніцы.
Цяпер за вялікае вядро бульбы ўстойлівая цана -- 8 рублёў. Спрагназую, што далей яна будзе толькі падаць, бо бульба летась была нядрэнная.