beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

21.03.2024 19:17

214 просмотров

0 комментариев

У Бешанковіцкім лясгасе пачалі нарыхтоўку бярозавіку

У Віцебскай вобласці лясгасамі паўночнага рэгіёну ўжо сабрана каля 5 тон бярозавіку. Актыўнай нарыхтоўкай і рэалізацыяй соку займаюцца Бешанковіцкі, Глыбоцкі вопытны, Дзісненскі і Пастаўскі лясгасы. Астатнія лясгасы Віцебшчыны пачнуць падсочку, як толькі ўсталюецца неабходны тэмпературны рэжым.

Увесь сабраны сок практычна адразу рыхтуецца да рэалізацыі спажыўцам. Набыць карысны напой грамадзяне могуць непасрэдна ў лясгасах і лясніцтвах. Літр напою ў сярэднім у лясгасах і лясніцтвах абыдзецца ў 33 капейкі.

У насельніцтва таксама ёсць магчымасць нарыхтаваць карысны напой самастойна. Для гэтага неабходна звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва ці лясгас, пасля чаго спецыялісты дадуць даступныя для нарыхтоўкі месцы, растлумачаць тэхналогію збору і прасочаць за правільнасцю працэсу. Парушальнікам умоваў нарыхтоўкі соку пагражае штраф.

https://vitvesti.by/obshestvo/leskhozy-vitebskoi-oblasti-nachali-zagotovku-berezovogo-soka.html

Последние новости