beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

20.03.2024 20:48

233 просмотра

0 комментариев

У Беларусі ўводзіцца нерастовая забарона на лоўлю рыбы

У Беларусі з 20-га сакавіка ўводзіцца нерастовая забарона на лоўлю рыбы. Праўда, у Віцебскай вобласці яна пачне дзейнічаць з 10-га красавіка па 8-га чэрвеня.


Паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.

«З улікам клімату, які характарызуецца шматгадовай сукупнасцю ўмоў надвор’я, што назіраюцца ў канкрэтных абласцях, тэрміны вясенняй забароны раней за ўсё наступаюць у Брэсцкай і Гомельскай абласцях і дзейнічаюць з 20 сакавіка па 18 мая. Затым ідуць Гродзенская, Мінская і Магілёўская вобласці — з 1 красавіка па 30 мая, а ў Віцебскай вобласці — з 10 красавіка па 8 чэрвеня», — распавялі ў дзяржінспекцыі.

Аматарскае рыбалоўства ў гэты перыяд дазваляецца толькі адной вудой з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным адной штучнай прынадай, якая мае не больш за два адзінарных, або падвойных або трайных кручкоў, у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду), а таксама з лёду або штучных збудаванняў, у адносінах да якіх не ўстаноўленыя абмежаванні і забароны на гаспадарчую дзейнасць. Рыбаловам дазваляецца выкарыстоўваць падсачак для ўздыму з вады рыбы, вылаўленай вудай або спінінгам.

Ажыццяўляць у гэты час аматарскае рыбалоўства з выкарыстаннем іншых прылад або спосабаў лоўлі з’яўляецца парушэннем і кваліфікуецца па першай частцы артыкула 16.25 КаАП і прыводзіць да накладання штрафу на грамадзян у памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. Прамысловае рыбалоўства ў гэтыя перыяды правіламі забараняецца.

Пры незаконнай лоўлі рыбы (ў перыяды забароны), прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода кампенсуецца на падставе такс, устаноўленых пастановай Савета Міністраў ад 11 красавіка 2022 года нумар 219, у трайным памеры па кожнай канфіскаванай асобіне.

https://zviazda.by/be/news/20240320/1710924461-u-belarusi-uvodzicca-nerastovaya-zabarona-na-loulyu-ryby

Последние новости