beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

11.03.2024 19:24

324 просмотра

0 комментариев

Былы старшыня Бешанковіцкага РВК Андрэй Булаўкін узначаліў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама

Да гэтага ён займаў пасаду першага намесніка старшыні Лёзненскага райвыканкама, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна».

А яшчэ раней, з 2013 года, ён працаваў у нас у Бешанковічах, калі старшынём райвыканкаму быў Леанід Пянькоўскі.

8-га жніўня 2017 года Андрэй Булаўкін быў прызначаны старшынём Бешанковіцкага райвыканкама.

28-га лютага 2020 года Андрэй Булаўкін правёў апошняе пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, дзе яму ўручылі букет кветак і ганаровую грамату (на здымку ніжэй).

Рашэннем аблвыканкама ён быў пераведзены на новае месца працы, яму было прапанавана ўзначаліць Аршанскае аграпрамысловае аб’яднанне.

Але ўжо ў верасьні 2020 года з’явілася інфармацыя, што Андрэй Булаўкін на гэтай пасадзе больш не працуе. Інфармацыі, куды яго ўладкавалі, у Сеціве не было.

Аказалася, што апошняй пасадай Булаўкіна была пасада намесніка генеральнага дырэктара па сельскай гаспадарцы ААТ «Віцебскі мясакамбінат», адкуль яго ў верасні 2022 года перавялі на пасаду першага намесніка старшыні Лёзненскага райвыканкама.

І вось праз паўтара года -- новая ступенька ў кар'ернай лесвіцы.

А.Тутэйшы

Последние новости