beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

05.03.2024 19:26

233 просмотра

0 комментариев

ДАІ пачала штрафаваць пасажыраў за непрышпілены рамень у маршрутцы

Кіроўцы таксама павінны заплаціць за парушальніка. Перавозчыкі абураюцца — яны тут пры чым?

Фота: Tochka.by

У Беларусі аштрафавалі пасажыра за не прышпілены рамень у маршрутцы. Атрымаў прадпісанне і вадзіцель. Гісторыяй падзялілася міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў (МАП).

Выпадак здарыўся на міжгароднім рэйсе ў Гродзенскай вобласці. Перад выездам з аўтавакзала ў Свіслачы вадзіцель папрасіў пасажыраў прышпіліцца. Потым ён прайшоўся па салоне і праверыў, ці ўсё гэта зрабілі.

Праз некалькі хвілін машыну спыніла ДАІ для праверкі. Інспектар прайшоў у салон і ўбачыў, што некалькі чалавек паспелі адшпіліць рамяні. У выніку яны, на сваё вялікае здзіўленне, атрымалі штраф. І кіроўца таксама.

«Мне ў гэтым выпадку вельмі крыўдна. Як я магу кантраляваць падчас паездкі паводзіны пасажыраў? Мая галоўная задача — сачыць за тым, што адбываецца на дарозе, а не за тым, што там робяць людзі ў салоне», — наракае мужчына.

Ён ужо не першы раз атрымаў такі штраф, таму сума на гэты раз аказалася ўнушальная — Br80.

У ДАІ адназначная пазіцыя

Сітуацыя выходзіць дзіўная — без віны вінаваты. Таму прадстаўнікі МАП звярнуліся па тлумачэнне ва ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Там адказалі, што зараз пытанні бяспекі пасажырскіх перавозак знаходзяцца ў цэнтры ўвагі, таму на любое парушэнне рэагуюць строга.

Бо ў правілах дарожнага руху (ПДР) дакладна прапісана, што рамянямі бяспекі пры іх наяўнасці прыфастрыгоўвацца абавязкова. Выключэнні толькі для цяжарных і тых, каму рамень перашкаджае па медыцынскіх паказчыках.

З пачатку года ў Гродзенскай вобласці за паездкі без рамяня да адказнасці прыцягнулі ўжо больш за 350 пасажыраў машын і аўтобусаў.

Аднак ці справядліва было штрафаваць маршрутчыка, у ведамстве не адказалі. У МАП прапанавалі перагледзець правілы на такія выпадкі і не караць вадзіцеляў.

Адзіны дзяржрэестр для маршрутак і таксі

У Беларусі нядаўна з’явіўся адзіны рэестр аўтамабільных перавозчыкаў у нерэгулярных зносінах.

Туды ўключаюць звесткі аб перавозчыках, іх транспарце (аўтобусах, легкавых аўтамабілях, аўтамабілях-таксі), вадзіцелях, дыспетчарах перавозак у нерэгулярных зносінах, дыспетчарах таксі.

У краіне задумаліся аб адзіных жорсткіх правілах для пасажырскіх аўтаперавозак пасля катастрофы пад Смалявічамі.

Тады сутыкнуліся МАЗ і маршрутка, поўная людзей. У выніку загінула 13 чалавек. Пасля рэзананснага ДТЗ ДАІ ўзмацніла кантроль за маршруткамі.

https://tochka.by/articles/life/gai_nachala_shtrafovat_passazhirov_za_nepristegnutyy_remen_v_marshrutke/

Последние новости