Навіны Бешанковіцкага рынку 3-га сакавіка 2024 года (фота)
Першы вясновы рынак у Бешанковічах быў сонечным і з раніцы крыху марозным. Усё прадавалася і куплялася як зазвычай. Кошты асабліва не мяняліся, хіба што крыху патаннелі курыныя яйкі.
Раней іх прадавалі толькі па 5-00, а цяпер яек стала болей, і цана крыху ўпала. Самыя нецярплівыя аддаюць дзясятак і за 4 рублі.