Паведамляе БелТА.
Так, ацяпленне ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах будуць пачынаць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу трох сутак запар (раней — пяць) плюс 10 градусаў і ніжэй. Таксама ў пералік дадаліся спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы.
У жыллёвым фондзе, інтэрнатах, установах адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных устаноў), тэатрах, агульнагарадскіх лазнях падставай для пачатку ацяпляльнага сезона стане сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак (раней — пяць) запар плюс 8 градусаў і ніжэй.
Што да грамадскіх і адміністрацыйных будынкаў, прамысловых і іншых арганізацый, то тут змен не адбылося. Іх падключаюць да цяпла па ўзгадненні з энергазабеспячальнай арганізацыяй пасля жылых дамоў.
Уключэнне ў работу і рэгуляванне абсталявання цеплавых пунктаў і ўнутрыдамавых сістэм цепласпажывання праводзяцца па ўзгадненню з энергазабеспячальнай арганізацыяй у адпаведнасці з дагаворам цеплазабеспячэння.
Таксама скарэкціраваны парадак правядзення ацяпляльнага сезона. Дабаўлена норма аб абавязку энергазабеспячальных арганізацый кіравацца рашэннямі рэспубліканскай аператыўнай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння і эканомнага выкарыстання паліва і энергіі.
Пастановай Савета Міністраў ад 21 лютага 2024 года нумар 113 скарэкціраваны і іншыя дакументы для ўдасканалення дзяржаўнага рэгулявання пры падрыхтоўцы да ўстойлівай і надзейнай работы цеплакрыніц, цеплавых сетак і сістэм цепласпажывання ў асенне-зімовы перыяд.
https://zviazda.by/be/news/20240224/1708777372-normy-pa-uklyuchenni-acyaplennya-zmyanili-u-belarusi