beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

23.02.2024 20:21

196 просмотров

0 комментариев

Прадавец няякаснай тратуарнай пліткі верне грошы жыхарцы Полацка і заплаціць штраф. А што, так можна было?

Прадавец адмовіўся добраахвотна вяртаць грошы за дрэнную тратуарную плітку, але пакупніцы пры дапамозе Беларускага таварыства абароны спажыўцоў удалося выйграць суд.


Жанчына купіла 49 квадратных метраў тратуарнай пліткі, заплаціўшы 1176 рублёў. Пры мантажы аказалася, што плітка рэпаецца, ламаецца, на паверхні ўтворацца паглыбленні, ракавіны, расколіны.

Пакупніца звярнулася да прадаўца з патрабаваннем аб скасаванні дамовы куплі-продажу тратуарнай пліткі і звароце выплачаных за тавар грошай. Паколькі прадавец адмовіўся выканаць патрабаванні спажыўца ў добраахвотным парадку, спажывец звярнулася праз Беларускае таварыства абароны спажыўцоў з іскам у суд.

19 лютага судом Полацкага раёна і горада Полацка патрабаванні пазоўнікі задаволены ў поўным аб’ёме. Дагавор куплі-продажу скасаваны, з адказчыка спагнаны ўвесь кошт тавару і штраф у даход мясцовага бюджэту ў памеры 100% сумы, спагнанай на карысць пазоўніцы. Таксама суд абавязаў спажыўца па патрабаванні прадаўца вярнуць яму тавар неналежнай якасці ў поўным аб’ёме за кошт сродкаў і сіламі прадаўца пасля атрымання сумы грашовых сродкаў, спагнаных судом у карысць ісціцы.

Характэрна, што вось ужо больш за дзесятак гадоў няякасная тратуарная плітка — «хворае месца» для Віцебска. Бо і ў нас у горадзе ўвесь час плітка плітка растрэскваецца, крышыцца, на паверхні ўтвараюцца паглыбленні, ракавіны, расколіны.

https://viciebsk.cc/2024/02/22/prodavets-nekachestvennoj-trotuarnoj-plitki-vernet-dengi-zhitelnitse-polotska-i-zaplatit-shtraf-a-chto-tak-mozhno-bylo/

Последние новости