Карусь Каганец. Карціна невядомага мастака
Сапраўднае імя і прозвішча Каруся Каганца — Казімір-Рафаіл Карлавіч Кастравіцкі, сям’я належала да знакамітага шляхецкага роду Кастравіцкіх герба «Байбуза». З гэтай галіны паходзіць вядомы французскі паэт Гіём Апалінэр.
Бацька, Карл Самуілавіч Кастравіцкі, валодаў невялікім маёнткам Навасёлкі на Койданаўшчыне, меў агранамічную адукацыю. Маці, Юлія, паходзіла з вядомага ў Беларусі шляхецкага роду Святарэцкіх. За ўдзел у паўстанні пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, Карла Самуілавіча саслалі ў Сібір.
Хлопчык з’явіўся ў Табольску. Калі сыну Казіміру споўнілася чатыры гады, сям’я Кастравіцкіх вярнулася на радзіму, у Беларусь. Пасяліліся ў сяле Засулле, каля Стоўбцаў. Неўзабаве бацька памёр, і маленькаму Казіміру прыйшлося наняцца пастухом у сяле.
Цяжкасці давала слабае здароўе хлопчыка: у раннім дзяцінстве ён упаў з высокага акна і сур’ёзна пацярпеў. У Засуллі таксама атрымаў цяжкую траўму (на яго ўпалі цяжкія вароты). Гэта не прайшло бясследна — у Казіміра вырас горб.
Пачатковую адукацыю атрымаў дома, затым вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы, пазней — у Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (не скончыў з-за недахопу сродкаў).
Літаратурную дзейнасць пачаў з 1893 г. з апрацоўкі беларускіх легенд і казак. Неўзабаве стаў займацца перакладамі і пісаць сам — вершы, апавяданні, вадэвілі, п’есы. Напісаны Каганцом «Модны шляхцюк», стаў адным з першых твораў беларускай драматургіі. Вадэвіль карыстаўся вялікай папулярнасцю і неаднаразова ставіўся на сцэне.
Імя ў псеўданіме «Карусь Каганец» ён узяў у памяць пра бацьку: Карлаў у Беларусі называлі Карусямі. Прозвішча Каганец азначае сялянскую свяцільню, ліхтар.
Выключна літаратарам Каруся Каганца нельга назваць: ён займаўся ілюстраваннем кніг, палітычнай карыкатурай, скульптурай, жывапісам, супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва», «Мінскі лісток», «Паўночна-Заходні край».
Каганец — актыўны ўдзельнік і ідэолаг нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі, удзельнічаў у стварэнні Беларускай сацыялістычнай грамады. За агітацыйную дзейнасць сярод сялян і арганізацыю антыўрадавых мітынгаў двойчы быў арыштаваны. У
«Зiмою ён звычайна быў у жоўтым кажусе, падпяразаным поясам, у высокай аўчыннай шапцы, у юхтовых ботах. Паверх палатнянай кашулi насiў суконную свiтку, каб не так кiдаўся ў вока горб. З усiмi, нават панамi i падпанкамi, гаварыў ён толькi па-беларуску. Ва ўсёй яго постацi i ў аблiччы адчувалася моцная сiла чалавека працы, з глыбокiм перакананнем гаварыў ён любiмыя словы: «Беларусь трэба падымаць!» — пісаў пра Каганца беларускі навуковец Сцяпан Александровіч.
У турме ягонае здароўе значна пагоршылася, да ўсіх наяўных праблемаў дадаліся сухоты, таму Каганец адышоў ад актыўнай дзейнасьці. Апошнія дні ён правёў ва ўрочышчы Лісіныя Норы ў Прымагіллі.
Памёр 20 мая 2018 года,яго магила знаходзіцца на фамільных могілках Кастравіцкіх непадалёк ад іх разбуранай шляхецкай сядзібы ў Вялікіх Навасёлках (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці).
https://planetabelarus.by/publications/10-fevralya-karus-kaganets/