Абслугоўванне жыхарамі мястэчак сплаву — з’ява, распаўсюджаная ў той час. У «Ваенна-статыстычным апісанні Віцебскай губерні» за 1852 г. указвалася, што многія жыхары мястэчак Чашнікі, Бачэйкава і Бешанковічы адпраўляліся ў Смаленскую губерню ў гарады Белы і Парэчча "наниматься в лоцманы для провода барок с грузом по Двине через пороги, находящиеся за местечком Краславлем в г. Якобштадте. Со всех 3-х местечек собирается лоцманов и работников до 400.
Даведка. Якабштат (Екабпілс) — горад у Латвіі, знаходзіцца прыкладна за 90 км ад Даўгаўпілса. Размешчаны на абодвух берагах Даўгавы, злучаных мостам; гістарычна рака дзяліла сучасны горад на два — Якабштат і Крэйцбург (Крустпілс). Насельніцтва Екабпілса складае 26 тысяч жыхароў.
За провод барки с ценным товаром из г. Белого в Ригу лоцману платят от 40 до 50 руб. сер., а из Бешенкович до Риги — от 25 до 30 руб. сер. Работнику же, смотря по его силе и работе, 8, 10 и 15 руб. сер.«18. Адыходныя промыслы местачкоўцаў, звязаныя з абслугоўваннем воднага камунікацыйнага руху, фіксуюць таксама інвентары.
Так, сяляне м. Масты ў 1846 г. «нанимались на сплав на барках и плотах с платежом в месяц от 5 до 7 руб. серебром и бо-лее по опытности и способности, работали при нагрузке и выгрузке хлебов и разных купеческих товаров, при связке плотов нанимались для свозки материалов и т.п.». З гэтых крыніц местачкоўцы зараблялі штогод па 15–25 руб. серабром. Сяляне м. Скідзель займаліся спла-вам хлеба па Нёману ў г. Кёнігсберг, атрымліваючы за гэта ад 10 да 12 руб. серабром за паўгода19.
Прыкладамі прыватнай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў галіне суднабудаўніцтва могуць быць наступныя факты. У 1826 г. у Чашніках і Бешанковічах купец першай гільдыі Рапапорт і мешчанін Гурвіч пабудавалі па 4 баркі «наёмными людьми без всякого чертежа из пильного помещичьего лесу» і з рознымі таварамі сплавілі іх па Дзвіне ў Рыгу. Гэтае прадпрыемства аказалася прыбытковым, таму ў 1830 г. Рапапорт такім жа чынам пабудаваў 11 барак.