beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.02.2024 20:29

363 просмотра

0 комментариев

Сёння — дзень нараджэння Івана Хруцкага, сусветна вядомага мастака, які нарадзіўся ў Вуле

8-га лютага 1810 года нарадзіўся сусветна вядомы мастак Іван Хруцкі — заснавальнік рускага нацюрмортнага жанру і партрэтыст, акадэмік Пецярбургскай Акадэміі жывапісу.


І.Ф. Хруцкі. Аўтапартрэт. 1884.

Вядомая карціна Хруцкага «Партрэт невядомай з кветкамі і садавіной», напісаная ім у 1838 годзе, стала брэндам Нацыянальнага мастацкага музея.

«Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай». 1838.

Цікава, што з гэтай карцінай, дакладней, з назовам, здарыўся казус. На марцы, выпушчанай у Мінску ў 1983-м, яна названа «Партрэт жонкі з кветкамі і садавінай», але была напісана ў 1838 годзе, а ажаніўся Хруцкі толькі ў 1844-м. Хутчэй за ўсё, гэта была проста мадэль-прыгажуня, і ўсё ж версія, што на карціне намаляваная будучая жонка мастака, да гэтага часу існуе.

Так гэта ці не, невядома, але тое, што маркі з вольнымі ці мімавольнымі памылкамі ў філатэлістаў маюць адмысловую каштоўнасць — гэта факт.

Іван Хруцкі цесна звязаны з Беларуссю: нарадзіўся ў мястэчку Вула Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць) у шматдзетнай сям’і сям’і грэка-каталіцкага святара, шляхціца Томаша (Фамы) Хруцкага.

Сярэднюю мастацкую адукацыю Іван Хруцкі атрымаў у Полацкім вышэйшым піярскім вучылішчы (1822-га — езуіцкая акадэмія) на факультэце свабодных мастацтваў. У 1827 годзе ён прыязджае ў Санкт-Пецярбург, і ў 1830 годзе паступае ў Акадэмію мастацтваў.

Нацюрморт. Садавіна і кветкі. 1839.

У 1844 годзе ён набыў маёнтак Захарнічы у Полацкім павеце (за 10 км ад Полацка), дзе па ўласным праекце пабудаваў дом і заклаў сад. З 1845 года Іван Хруцкі жыў там увесь час іпамёр 13-га студзеня 1885 года. На жаль, маёнтак не захаваўся.

Лічыцца, што нацюрморты Івана Хруцкага напісаны пад уплывам галандскіх і фламандскіх майстроў, аднак мастак выпрацаваў свой унікальны почырк: яго работы поўныя аптымізму і святочнага настрою. Яго палотны, якія паказваюць цалкам звычайныя кветкі, гародніна ці экзатычная заморская садавіна, выкананыя ў рэалістычнай манеры са мноствам дробных дэталяў, былі жаданымі для карцінных галерэй самых заможных хат Расійскай Імперыі.

У гісторыю мастацтва ён увайшоў сваімі нацюрмортамі: «Нацюрморт з вазай» (1832), «Нацюрморт з птушачкай» (1832), «Плады і птушачка» (1833), «Садавіна» (1834), «Партрэт маладой жанчыны з кошыкам» 1835), «Кветкі і плады» (1838), «Нацюрморт са свечкай» (1830-я), «Старая, якая вяжа панчоху» (1838) і інш.

Да святога месца, канец 1840-х.

Да Другой сусветнай вайны ніводнай яго працы ў Беларусі не знайшлося. Толькі пасля заканчэння вайны мастацтвазнаўца, заслужаны дзеяч культуры, дырэктар (1944–1977 гг.) Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Алена Аладава пачала набываць палотны майстра ў прыватных калекцыях. Такім чынам, на радзіму ў музей вярнулася больш за 25 карцін.

Імя Івана Фаміча Хруцкага носяць вуліцы ў Полацку і ў пасёлку Вула, дзіцячая мастацкая школа ў Наваполацку.

https://planetabelarus.by/publications/8-fevralya-ivan-khrutskiy/


Последние новости