Тадэвуш Касцюшка (1746–1817)
Нацыянальны герой Амерыкі і Польшчы, ганаровы грамадзянін Францыі... «Касцюшка — гэта найшчырэйшы сын свабоды, якога я бачыў, і пры гэтым той свабоды, якая ўключае ўсіх, а не толькі кучку выбраных або багатых», — пісаў пра яго змагар за незалежнасць Амерыкі Томас Джэферсан. Сучаснікі называлі Тадэвуша Касцюшку «сябрам прыгнечаных, ворагам прыгнятальнікаў».
Жыццё Тадэвуша Касцюшкі якраз і сведчыць пра яго барацьбу з гістарычнай і сацыяльнай несправядлівасцю. Ён паходзіў са збяднелага шляхецкага роду Касцюшак, вядомага на Берасцейшчыне з ХVІ стагоддзя. Паводле тагачаснай традыцыі лічыў сябе літвінам, чым і ганарыўся.
З дзяцінства Тадэвуш праяўляў упарты і настойлівы характар. Ужо ў гады вучобы ў Варшаўскай рыцарскай школе (кадэцкім корпусе) ён прывучыўся да аскетызму і праявіў настойлівасць у вучобе. Любімым дэвізам юнака быў выраз: «У чым можам праявіць найвялікшую сілу? Перамагаць самога сябе». А яго любімым героем стаў антычны герой Тымалеон, які ўсталяваў у Сіракузах дэмакратычны лад. Свае веды Тадэвуш памнажаў у Францыі, праходзіў курсы інжынерных навук. Але на радзіме Тадэвуш не знайшоў сабе месца ў войску, а няшчаснае каханне да Людвікі Сасноўскай нарадзіла ў яго сэрцы горкае расчараванне. Нязнатнае паходжанне Касцюшкі паставіла крыж на яго ваеннай кар’еры і асабістым шчасці. І ў 1776 годзе Касцюшка без ніводнага рэкамендацыйнага ліста выправіўся ў тагачасную сталіцу Злучаных Штатаў Амерыкі — Філадэльфію.
На сустрэчы з Джорджам Вашынгтонам ён прама заявіў: «Хачу змагацца за незалежнасць амерыканцаў». Сем гадоў Тадэвуш Касцюшка на пасадзе галоўнага інжынера служыў у амерыканскай арміі Поўначы, пад яго кіраўніцтвам была пабудавана абарончая сістэма Філадэльфіі. Але славу яму прынесла перамога над англійскім войскам каля гарадка Сарасота ў 1777 годзе. Умела ўзведзеныя Касцюшкам умацаванні дазволілі амерыканцам акружыць і прымусіць англічан да капітуляцыі. Гэта была першая перамога амерыканцаў у вайне за незалежнасць, што паспрыяла міжнароднаму прызнанню маладой дзяржавы з боку Францыі.
У 1781 годзе пад кіраўніцтвам Касцюшкі вялася аблога крэпасці Найці Сікс. З яе капітуляцыяй перавага ў вайне перайшла да амерыканцаў. Адзначаючы ўклад Касцюшкі ў перамогу ў вайне за незалежнасць, Кангрэс надаў яму амерыканскае грамадзянства, званне брыгаднага генерала і пажыццёвую пенсію. А самую дарагую ўзнагароду — ордэн Цынцыната — Тадэвуш прысвяціў маці і павесіў перад абразом, перад якім яна малілася ва ўніяцкай царкве ў Даўгалісках.
Касцюшка вярнуўся на радзіму ў 1784 годзе, пасяліўся ў маёнтку Сяхновічы. Калі пачалася вайна супраць падзелу Рэчы Паспалітай, ніхто з ваенных кіраўнікоў не праявіў ні мужнасці, ні ўмельства, апроч Касцюшкі. У бітве каля вёскі Дубенка на Валыні 18 ліпеня 1792 года яго шасцітысячная брыгада гераічна білася з
Паражэнне ў вайне прыгнятальна падзейнічала на Касцюшку, ён падаў у адстаўку і эміграваў у Лейпцыг. Аднак, калі рыхтавалася паўстанне супраць іншаземнага панавання, дык правадыром бачылі толькі Касцюшку. Ён згадзіўся ўзначаліць паўстанне, папярэдзіўшы: «Толькі за шляхту ваяваць не буду. Жадаю свабоды для ўсяго народа і толькі для яго гатовы ахвяраваць жыццё». Супраць «свабоды для ўсяго народа» выступіла Найвышэйшая нацыянальная рада на чале з магнацкай алігархіяй. Касцюшка стаў закладнікам гэтага заганнага становішча. Ён толькі змог у сваім Паланецкім універсале абвясціць сялянам асабістую вольнасць. Па сутнасці, сяляне не падтрымалі паўстанне, а без народнай сілы яно было асуджана на паражэнне. Тым не менш Касцюшка ўмела кіраваў абаронай Варшавы, адбіўшы ад яе рускія і прускія палкі. У рашучай бітве 10 кастрычніка 1794 года пад Мацяёвіцамі сямітысячнае паўстанцкае войска пацярпела паражэнне ад
Новыя надзеі Касцюшка звязваў з рэвалюцыйнай Францыяй. Менавіта паўстанне пад яго кіраўніцтвам выратавала Францыю ад вайны з Аўстрыяй і Прусіяй. Касцюшка гатовы быў узначаліць польскія легіёны ў французскай арміі пры ўмове іх прысязе «у нянавісці да каралёў і арыстакратыі, вернасці прынцыпам свабоды і роўнасці». Усё сталася не так. Рэвалюцыя нарадзіла ўзурпатара Напалеона, які хацеў выкарыстаць імя Касцюшкі ў сваіх заваёўніцкіх інтарэсах. Касцюшка адмовіўся служыць яму, як і ліберальнаму імператару Аляксандру І, які ў 1814 годзе дэклараваў аднавіць Рэч Паспалітую. Касцюшка напісаў імператару: «Нарадзіўся я літвінам, найяснейшы пане, і няшмат гадоў жыцця мне застаецца, а завеса яшчэ пакрывае будучы лёс маёй роднай зямлі і шматлікіх яе ўскраін»...
Ушаноўваючы памяць Касцюшкі, прэзідэнт Амерыкі Уільям Гарысан сказаў у Кангрэсе: «Слава яго будзе жыць датуль, пакуль будзе панаваць над светам вольнасць; пакуль на алтар вольнасці яе абаронцы будуць класці ў ахвяру сваё жыццё, імя Касцюшкі будзе жыць сярод нас».
Вітаўт ЧАРОПКА
Гэта дата — цудоўная нагода з’ездзіць у Косава (Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён) і пабываць у Музеі-сядзібе Касцюшкі ў Косаве, дзе ў сярэднепамеснай шляхецкай сям’і нарадзіўся Касцюшка.
Яму было наканавана ўзначаліць вызваленчае паўстанне ў чатырох краінах Еўропы, стаць актыўным удзельнікам барацьбы за свабоду народаў Злучаных Штатаў Амерыкі, нацыянальным героем Беларусі, Літвы, Польшчы і ЗША і ганаровым грамадзянінам Францыі.


Экспазіцыя музея ўяўляе сабой пяць мемарыяльных пакояў, якія даюць магчымасць пазнаёміцца са шляхецкім побытам гаспадароў, атрымаць інфармацыю аб прадстаўніках роду Касцюшкі-Сяхнавіцкіх, аб сям’і Людвіга і Тэклі Касцюшкі.
Музей-сядзіба адчынены для наведвальнікаў з 10.00 да 17.30.
https://planetabelarus.by/publications/4-fevralya-den-rozhdeniya-tadeusha-kostyushko/
Больш пра Тадэвуша Касцюшку можна пачытаць тут: https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A2%D0%B0%D0%B4%D1%8D%D0%B2%D1%83%D1%88_%D0%9A%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8E%D1%88%D0%BA%D0%B0
Расейскія войскі мелі трайную перавагу ў колькасці: іх было каля 98000 салдат супраць 37000 воінаў Рэчы Паспалітай; апроч таго на іх баку была перавага ў баявым вопыце. Перад уварваньнем расейскага войска Касьцюшка быў прызначаны намесьнікам камандзіра пяхотнай дывізіі князя Юзафа Панятоўскага, дыслакаванай у Заходняй Украіне. Калі князь стаў галоўнакамандуючым польскай (каралеўскай) арміі 3 мая 1792 г., Касцюшка стаў камандзірам дывізіі пад Кіевам.
Расіяне атакавалі на шырокім фронте трыма арміямі. Касцюшка ўнёс прапанову, каб усё войска Рэчы Паспалітай сканцэнтравалася і атакавалі толькі адну з расійскіх армій з мэтай забеспячэння колькасных суадносін і павышэння маральнага духу ў асноўным нявопытных салдатаў Рэчы Паспалітай хуткай перамогай; аднак Панятоўскі адкінуў гэты план.
22 траўня 1792 года расейскія войскі перайшлі мяжу ва Украіне, дзе знаходзіліся войскі Касцюшкі і Панятоўскага. Каралеўская армія была занадта слабая, каб супрацьстаяць прасоўванню чатырох варожых калон у Заходняй Украіне, і здзяйсняла баявы адыход праз раку Паўднёвы Буг пад камандаваннем Касцюшкі.
18 чэрвеня Панятоўскі выйграў бітву пад Зяленцамі; дывізія Касцюшкі пры гэтым выконвала функцыю асобнага ар’ергарда, не прымаючы ўдзелу ў бітве, і злучылася з асноўнай арміяй толькі з надыходам цемры; тым не менш, яго руплівая абарона тылу і флангаў галоўнай арміі прынесла яму толькі што ўведзены Ордэн воінскай доблесці (лат.: Virtuti Militari), які па сённяшні дзень ёсць найвышэйшай узнагародай у польскай арміі (Старазінскі, аднак, сцвярджае, што Касцюшка атрымаў гэты ордэн за за яго пазнейшую перамогу пад Дубёнкам 18 ліпеня).
Польскае адступленне працягвалася, і 7 ліпеня войскі Касцюшкі змагаліся супраць ворагаў у горадзе Уладзімір-Валынскі. Па дасягненні поўначы ракі Буг армія федэрацыі была падзелена на тры дывізіі, каб стрымаць абарончую лінію. Гэта было зроблена насуперак меркаванню Тадэвуша Касцюшкі аб трыманні адной моцнай і засяроджанай арміі і аслабіла колькасную перавагу войскаў Рэчы Паспалітай.
Войскі Касцюшкі былі прызначаны для абароны паўднёвага флангу фронту побач з аўстрыйскай мяжой. У бітве пад Дубёнкам (18 ліпеня 1792 года) Тадэвуш Касцюшка адбіў атаку праціўніка, які колькасна пераўзыходзіў яго, умела выкарыстоўваючы перашкоды мясцовасці і палявыя ўмацаванні, і стаў разглядацца як адзін з самых бліскучых палкаводцаў Рэчы Паспалітай той эпохі. Маючы толькі 5300 салдатаў ён перамог 25000 расіян на чале з генералам Міхаілам Кахоўскім.
Нягледзячы на перамогу, Касьцюшку прыйшлося адступіць ад Дубенкі, бо расейскія войскі перасеклі аўстрыйскую мяжу і пачалі разбівацца на флангі. Пасля бітвы кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі павысіў Тадэвуша Касцюшку да звання генерал-лейтэнанта і ўзнагародзіў яго ордэнам Белага Арла. Навіны пра перамогу Касцюшкі распаўсюджваліся ў Еўропе, і 26 жніўня ён атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі ад заканадаўчага сходу рэвалюцыйнай Францыі. У той час, як Касьцюшка лічыў зыход вайны ўсё яшчэ нявырашаным, кароль прасіў аб спыненні баёў.
24 ліпеня 1792 года, да таго, як Касцюшка атрымаў сваё званне генерал-лейтэнанта, кароль шакіраваў войска, абвясціўшы аб далучэнні да Таргавіцкай канфедэрацыі і загадзе польска-літоўскаму войску спыніць баявыя дзеянні супраць Расіі. Касьцюшка вырашыў пайсці супраць караля, як гэта зрабіла Барская канфедэрацыя за два дзесяцігоддзі да гэтага, у 1771 годзе, але князь Юзаф Панятоўскі адгаварыў яго ад гэтага кроку.
30 жніўня Касьцюшка пакінуў сваю пасаду ў войску і на кароткі час вярнуўся ў Варшаву, дзе атрымаў павышэньне і заробак, але адмовіўся ад запрашэньня караля застацца ў войску. Прыкладна ў той жа час ён таксама захварэў.