beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

03.02.2024 19:59

202 просмотра

0 комментариев

Адкуль у нашы магазіны трапляе курынае мяса

Некалькі гадоў таму ў Бешанковічах пабудавалі інкубатар, дзе кураняты гадуюцца да чатырох сутак. У гэтым узросце яны пастаўляюцца ў Шумілінскі раён у аграгарадок Слабада.

Цэх па вырошчванні птушкі ТАА “Вітконпрадукт”, што Слабадзе, робіць да сямі цыклаў за год. Цыклам лічацца час ад прывозу куранят, іх вырошчванне і здача на забойны цэх.

Такія кураняты растуць хутчэй, чым сутачныя, якіх прывозілі раней. Дакладней кажучы, змяняецца перыяд вырошчвання. Калі раней адзін цыкл-абарот складаў 42-44 дні, то зараз – 38-40 дзён. Такім чынам паспяваюць зрабіць да сямі цыклаў за год.

У васямнаццаці памяшканнях цэха па вырошчванні знаходзяцца 570-600 тысяч куранят. «Нашы аператары даглядаюць птушку, кормяць яе энергетычна збалансаваным кормам, без дабаўлення гарманальных прэпаратаў i антыбiётыкаў, – расказаў начальнiк цэха па вырошчваннi птушак Алег Кашнiкаў.

– Калi раней галаўное прадпрыемства купляла кармы, то некалькi гадоў таму, калi ўтварыўся аграпрамысловы холдынг “Славянскi Велес”, аб’яднанне на ўласных палетках у дастатковай колькасцi вырошчвае зерне. А ў Лепелi пабудаваны ўласны камбiкормавы завод. Так што мы дакладна ведаем, чым кормiм птушку. I ў якасці сваёй прадукцыi ўпэўнены».

Кураняты, якiя за 38-40 дзён набiраюць вагу 2,2-3 кiлаграмы, адпраўляюцца ў забойны цэх у Шумiлiне. На магутных аўтамабілях за адзiн рэйс перавозiцца амаль пяць тысяч птушак.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

http://www.shumilino.by/?p=75691

Последние новости