beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

30.01.2024 17:55

329 просмотров

0 комментариев

Антон Луцкевіч — бацька беларускай дзяржаўнасці. Дакладны час і месца смерці невядомыя

29-га студзеня 1884 года нарадзіўся Антон Луцкевіч, бацька беларускай дзяржаўнасці, грамадскі дзеяч, гісторык, публіцыст і літаратуразнавец, брат Івана Луцкевіча.

Антон Луцкевіч падчас вучобы ў Юр’еўскім універсітэце. 1910-я гады.

Ён з’явіўся на свет у горадзе Шаўлі (цяпер Шаўляй, Літва). Браты Луцкевічы былі выхаваны ў шляхецкіх традыцыях і паняццях гонару; цікавасць да беларускай гісторыі, нацыянальных праблем стаў галоўнай справай іх жыцця.

Быў адным з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі і Таварыства беларускай школы, удзельнічаў у арганізацыі выпуску першых беларускіх перыядычных выданняў «Наша доля», «Наша ніва» і «Гоман», быў адным з ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

У 1918 на Беларускай канферэнцыі яго абралі старшынёй Віленскай Беларускай Рады і кааптавалі ў Раду Беларускай народнай рэспублікі.

Ініцыятар абвяшчэння незалежнасці Беларусі.

З 1918 па 1920 гады Антон Луцкевіч быў старшынём рады міністраў (народны сакратар), міністрам замежных спраў Беларускай народнай рэспублікі. Здзейсніў шэраг афіцыйных візітаў, у тым ліку ў Берлін, Прагу, Кіеў, Маскву.

З пачатку чэрвеня 1919 г. выехаў у Парыж для ўдзелу ў мірнай канферэнцыі.

З жонкай і дзецьмі. Пачатак 1920-х.

28 лютага 1920 года аб’явіў у Савеце рэспублікі аб складанні ўсіх паўнамоцтваў. Паслядоўна адстойваў у Польшчы правы беларускага народа на самавызначэнне.

У 1921-1939 гг. працаваў дырэктарам Беларускага музея ў Вільні, а таксама выкладаў у Беларускай гімназіі.

Двойчы (у 1927 і 1928 гадах) быў арыштаваны польскімі ўладамі.

Антон Луцкевіч быў вельмі рознабаковай асобай. Вярнуўшыся на радзіму, ён заняўся навуковай, гісторыка-культурнай і публіцыстычнай дзейнасцю, якая і паўплывала на далейшы ход падзей, паколькі была насычаная рознага роду палітычнымі ідэямі і поглядамі, якія не адпавядаюць палітычнай абстаноўцы тых гадоў.

У сваіх артыкулах Антон Іванавіч крытыкаваў нацыянальную і аграрную палітыку царызму і СССР, адмоўна характарызаваў Іосіфа Сталіна і яго атачэнне, выступаў за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне беларускага народа.

Вітаў прыход савецкіх войскаў у верасні 1939 года.

Фота з крымінальнай справы.

30-га верасня 1939 года ён быў арыштаваны ў Вільні супрацоўнікамі НКУС, перапраўлены ў Мінск і прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Дакладны час і месца смерці невядомыя.

Па адной версіі, памёр у зняволенні ў 1946 годзе. Па іншай, быў расстраляны ў жніўні 1941 гады падчас эвакуацыі зняволеных пры наступе фашыстаў. Па трэцяй версіі, памёр 23-га сакавіка 1942 года на перасыльным пункце Аткарск Саратаўскай вобласці (па іншай версіі, у Казахстане).

Рэабілітаваны ў 1989 годзе.

https://planetabelarus.by/publications/29-yanvarya-anton-lutskevich/

Последние новости