beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

27.01.2024 19:19

180 просмотров

0 комментариев

Летась Бешанковіцкі раён змінусаваў па малаку

Вынікі работы ў галіне жывёлагадоўлі вобласці за 2023 год абмеркавалі на нарадзе ў Віцебскім аблвыканкаме з удзелам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргея Бартоша.

У прыватнасці, кіраўнік ведамства адзначыў, што да ўзроўню 2022 года тэмп вытворчасці малака ў рэгіёне - 104,3 працэнта.

У сярэднім па краіне паказчык вышэйшы - 106,2 працэнта, а ў Брэсцкай вобласці - 108,9. Сярэдні надой малака на карову па рэспубліцы дасягнуў 5862 кілаграмаў, у Брэсцкай вобласці - 7268, у Віцебскай вобласці - 4226.

Сяргей Барташ адзначыў, што, паводле аператыўных даных, станоўчая дынаміка ў вытворчасці малака на Віцебшчыне захоўваецца і ў гэтым годзе. Цяпер тэмп вытворчасці да ўзроўню 2023-га перавышае 107 працэнтаў пры павелічэнні сярэдняга сутачнага надою малака на карову амаль на 900 грамаў.

Нягледзячы на атрыманыя ў цэлым станоўчыя вынікі, у вобласці ёсць асобныя раёны, якія знізілі вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў мінулым годзе. У прыватнасці, па малаку - гэта Бешанковіцкі, Лёзненскі, Міёрскі, Чашніцкі і Шумілінскі раёны.

https://www.sb.by/articles/plyus-khot-i-nebolshoy.html

Последние новости