beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.01.2024 20:44

225 просмотров

0 комментариев

З пачатку года на пажарах у краіне загінулі 25 чалавек

За першы тыдзень 2024 года на пажарах у Беларуси загінулі 25 чалавек. Па папярэдніх дадзеных, у большасці выпадкаў прычынай пажараў з гібеллю людзей сталі неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы). Пра гэта паведамляе МНС.



Так, 4 студзеня ў 11.02 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Лучнікі Слуцкага раёна Мінскай вобласці, які належыць ААТ «Аграфірма «Лучнікі». Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС было ўстаноўлена задымленне ўнутры дома. Пры правядзенні разведкі работнікамі МНС знойдзены загінуўшыя кватэраздымшчыца 1980 года нараджэння, і грамадзянін, які знаходзіўся ў гасцях, 1987 года нараджэння, абодва непрацуючыя. Версія здарэння, якая разглядаецца, — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні аднаго з загінуўшых. Як мяркуецца, па гэтай жа прычыне адбыўся пажар 5 студзеня ў 22.53 у горадзе Дуброўне Віцебскай вобласці. Ратавальнікі знайшлі загінулага гаспадара і мужчыну, які знаходзіўся ў гасцях.

Таксама, паводле папярэдніх звестак, неасцярожнасць пры курэнні паслужыла прычыннай пажару 7 студзеня ў жылым доме ў вёсцы Васілевічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, на якім загінулі гаспадар дома 1959 глда нараджэння і грамадзянін 1958 года нараджэння, які знаходзіўся ў гасцях, абодва пенсіянеры.

А 1 студзеня здарыўся пажар у жылым доме ў вёсцы Туркі Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Паведамленне аб здарэнні паступіла ратавальнікам у 17.31 ад суседкі. Падраздзяленні МНС, якія аператыўна прыбылі да месца выкліку, выявілі адкрытае гарэнне дома. На пажары выяўлены загінулыя гаспадар 1972 года нараджэння і грамадзянка 1990 года нараджэння, якая знаходзілася ў гасцях, абодва не працавалі. Разгляданыя версіі прычыны пажару: парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (перакал печы) і парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

Сяргей РАСОЛЬКА

https://zviazda.by/be/news/20240108/1704723164-z-pachatku-goda-na-pazharah-u-kraine-zaginuli-25-chalavek

Последние новости