beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

12.08.2023 20:10

651 просмотр

0 комментариев

Камбайнер з Бешанковіцкага раёна выкраў больш за паўтоны паліва

Факт крадзяжу дзяржаўнага паліва быў выкрыты праваахоўнікамі Бешанковіч. Аператыўнікі высветлілі, што 36-гадовы работнік адной з гаспадарак раёна рэгулярна займаўся крадзяжом саляркі.



Фота з сайта УУС Віцебскага аблвыканкама

Як паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама, мужчына працаваў на камбайне, з якога зліваў гаруча-змазачныя матэрыялы. Міліцыянеры ўстанавілі мінімум пяць падобных фактаў. Агульны аб’ём выкрадзенага ў прадпрыемства паліва перавысіў 500 літраў.

Вясковец падчас працы спыняў машыну і з бака зліваў салярку ў каністры. Пасля гэтага ён хаваў іх у лесе. Увечары знаёмы работніка сельгасарганізацыі забіраў ёмістасці са скрадзенай саляркай. На падазраванага пачалі крымінальную справу. Выкрадзенае канфіскавана.

Сяргей РАСОЛЬКА

https://zviazda.by/be/news/20230811/1691760453-kambayner-z-beshankovickaga-rayona-vykrau-bolsh-za-pautony-paliva

Последние новости