beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

08.08.2023 20:20

604 просмотра

0 комментариев

У Бешанковіцкім раёне з’явіўся першы перасовачны фельчарска-акушэрскі пункт (ФАП)

Пра тое сведчыць і надпіс на ім, які зроблены на правільнай расейскай мове. Перасовачны медыцынскі комплекс набыты на сродкі абласнога бюджэту — гэта каля 200 тысяч рублёў, укамплектаванне на суму 30 тысяч рублёў зрабленае за кошт райбюджэту. Ужо распрацаваны чарнавы графік працы мабільнага комплексу.

Спецыялізаваны аўтатранспарт уяўляе сабой аўтобус, які аснашчаны неабходным медыцынскім абсталяваннем. Унутры ён падзелены на тры адсекі.

Першы -- кабінет прыёму (тут жа размешчана гардэробная, дзе ўстаноўлены шафа для адзення, тры крэслы для перавозкі медперсаналу).

Другі -- працэдурны адсек, дзе ёсць халадзільнік для захоўвання матэрыялаў, вакцыны і транспарціроўкі аналізаў у лабараторыю, палічкі і шафкі для вырабаў медыцынскага прызначэння, а таксама кушэтка (у тым ліку для правядзення ЭКГ), рукамый і столік.

Трэці адсек - назіральны кабінет, тут устаноўлена гінекалагічнае крэсла, ёсць столік і рукамый, скрыні для захоўвання вырабаў медыцынскага прызначэння. Паўсюдна маюцца разеткі для электрапрыбораў, святло і ацяпленне - усё працуе ад генератара.


«Мэта набыцця - - палепшыць якасць і даступнасць медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву, - распавядае галоўны ўрач Бешанковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Святлана Рошчына. - Перасовачны комплекс для нас стаў важным набыццём. Ён даедзе да кожнага, нават самага аддаленага кутка раёна, своечасова і ў поўным аб'ёме акажа неабходную медыцынскую, у тым ліку экстраную і неадкладную дапамогу. Асноўным работнікам з'яўляецца памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Кацярына Стрыжонак».

Яна кажа: "Са з'яўленнем меддапамогі на колах стане нашмат зручней і прасцей. Плюс да ўсяго тут можна і неабходныя лекі купіць. Асноўнае ж насельніцтва вёсачак - людзі пажылога ўзросту. З перасоўным комплексам іх жыццё нашмат спросціцца."

Медработнік будзе праводзіць першасны агляд пацыентаў, рабіць прызначэнні і пры неабходнасці адпраўляць да вузейшага адмыслоўца.

Паводле слоў Святланы Рошчынай, пры неабходнасці (у залежнасці ад патрэбнасцей насельніцтва таго рэгіёну, куды адправіцца комплекс) будзе фарміравацца мабільная брыгада, у якую ўвойдуць урач агульнай практыкі, педыятр, акушэр-гінеколаг, а таксама фельчар-лабарант, які ажыццяўляе забор аналізаў. Акрамя агульных аналізаў крыві і мачы - забор крыві на біяхімію, электракарыёграма, вакцынацыя, медагляд і дыспансерызацыя.

Па матэрыялах з сайта

https://www.gztzara.by/2023/08/pervyj-peredvizhnoj-fap-v-beshenkovichskom-rajone/

Последние новости