beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Общество

05.08.2024 18:38

879 просмотров

0 комментариев

Як Бешанковічы святкавалі Дзень гарпасёлка 5-га жніўня 2023 года (фота)

Старт святочным мерапрыемствам быў дадзены ля раённага гістарычна-краязнаўчага музея. Тут адбылася аблічбоўка Алеі Герояў — ураджэнцаў Бешанковіцкага раёна ў рамках рэалізацыі праекта БРСМ «Лічбавая зорка».

На цэнтральнай плошчы адбылося ўрачыстае адкрыццё свята, прысвечанага Дню гарпасёлка.

Тут сустрэліся мінулае і будучыня: выхаванцы дзіцячых садоў райцэнтра прайшліся парадам па галоўнай вуліцы насустрач графу Храптовічу і яго свіце. Яму дзеці агучылі сваю просьбу: каб у Бешанковічах з’явілася новая сучасная пляцоўка. І яна мусіць з’явіцца!

Кіраўнік раёна Галіна Унуковіч проста на цэнтральнай плошчы, у прысутнасці жыхароў і гасцей райцэнтра, уручыла дырэктару «Бешанковіцкага камунальніка» Ігару Сліўцу сертыфікат на 35 тысяч рублёў для будаўніцтва доўгачаканага аб’екта!

Незабыўныя эмоцыі ўсім падарыў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь узорная цыркавая студыя «Арэна»! А затым дзеці ўпрыгожылі вялікую паштоўку для каханага гарпасёлка.

Яркімі фарбамі зайграў цэнтральны парк гарпасёлка, дзе працавалі дзіцячыя атракцыёны, пляцоўкі прадпрыемстваў, арганізацый.

Святочны настрой панаваў на пляцоўцы для вулічных гульняў «Падарунак дзецям». Дарэчы, у захапленні ад гульняў не толькі юныя землякі, але і дарослыя!

Вуліцы Камуністычная і Валадарскага былі аднымі з галоўных пляцовак свята. Крамы майстроў, розныя выставы... Тут было на што паглядзець і што купіць!


https://www.gztzara.by/2023/08/beshenkovichi-prazdnujut-den-gorposelka/

Последние новости