Фота з сайта "Дзвінская праўда": http://www.d-p.by/2020/08/v-verhnedvinskom-rajone-pervym-trehtysyanikom-stal-dmitrij-kosov/
Першую ў Віцебскай вобласці тысячу тон збожжа і рапсу намалаціў камбайнер з Верхнядзвінскага раёна.
Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Віцебскім аблвыканкаме.
«Трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, старшы камбайнер ААТ „Шайтэрава“ Верхнядзвінскага раёна Васіль Косаў узяў планку ў першую тысячу тон намалоту збожжа і рапсу», — расказалі ў аблвыканкаме.
Героя жніва ў полі сёння павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін. Кіраўнік вобласці ўручыў Васілю Косаву заслужаныя ўзнагароды, падзякаваў камбайнёру за ўдарную працу і пажадаў новых высокіх дасягненняў. Гэта не адзіны за ўсю доўгую працоўную біяграфію важкі ўклад хлебароба ў каравай вобласці, у скарбонцы яго ўзнагарод ёсць дыпломы за намалот 3 і 4 тыс. т збожжа.
Словы падзякі за нялёгкую працу і пажаданні на будучыя перамогі выказаў камбайнеру таксама памочнік Прэзідэнта — інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло.