15.08.2022
Культура
509 просмотров
Дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза: «Вельмі цікавыя першабытныя археалагічныя помнікі, на якіх мы штогод праводзім даследаванні — паселішчы Асавец і Крывіна ў Бешанковіцкім і Сенненскім раёнах (археолаг Максім Чарняўскі). Гэта ўнікальныя і шырока вядомыя ў свеце паселішчы неаліту і бронзавага веку, на якіх пад пластом торфу захаваліся артэфакты з арганікі, дзіўныя прадметы матэрыяльнай і духоўнай культуры з косткі, рогі, дрэва.»