31.12.2022
Культура
609 просмотров
2022 год у Беларусі можна назваць якім заўгодна, толькі не літаратурным. Асабліва гэтае ўражанне ўзмацняецца, калі прачытаць суб’ектыўныя літаратурныя вынікі 2022 года, апублікаваныя ў адным з беларускіх медыя. Адзначыўшы шэраг надзвычай цікавых і важных трэндаў, аўтар таго падсумавання амаль не згадаў кніг, якія, нягледзячы на ўсе складанасці і перашкоды, усё ж працягвалі сёлета выходзіць.