beshankovichi.by

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Бешенковичей Культура

03.06.2023 10:32

952 просмотра

0 комментариев

«Радзіма — гэта перш за ўсё мая сям’я, зямля і мова!» (відэа)

Гурт «Дразды» прэзентаваў новую песню з сумеснага праекту знакамітага беларускага паэта Леаніда Пранчака і гурта «Дразды»!


Фота з Інстаграм Віталя Карпанава.

«Песня „Радзіма гэта...“ адлюстроўвае ўсё тое, што каштоўна кожнаму беларусу — любоў да Радзімы, сям’я, гісторыя, традыцыі і сапраўдны патрыятызм...» — гаворыць лідар гурта «Дразды» Віталь Карпанаў.

«Апошнія гады, як ніколі, у грамадстве з’явілася вялікая зацікаўленасць да беларускага, да свайго, — лічыць Карпанаў. — Разважаючы пра гэту з’яву, вось да якой высновы прыходжу. Свет неспакойны, яго хістае туды-сюды з усіх бакоў. І чалавек, прынамсі, беларус, не ведае, за што ўхапіцца. Не разумее, дзе стаць, на што абаперціся, куды яго штурхаюць — тут адно, там другое. А пачаць трэба са звычайнага, звыклага — дзедаўскага, бацькоўскага, з хаты роднай, з малой радзімы. Стань роўна — і цябе ніхто не пахісне, не ўпіхнуць табе ў рукі вілы ці што яшчэ, галаву не задураць. Мы шмат гадоў шукаем нацыянальную ідэю, і яна ўсё неяк не вымалёўваецца. А, магчыма, яна якраз заключаецца ў гэтай нашай адданасці ўласным караням, роднай гісторыі!? Трэба трымацца свайго...»

Дарэчы, песні «Дразоў» на беларускай мове сталі вельмі папулярнымі ў Беларусі — іх спяваюць на вяселлях, у санаторыях, а кліпы гурта збіраюць мільёны праглядаў.

Пры гэтым некаторыя прапагандысты вельмі жорстка крытыкуюць пазіцыю Віталя Карпанава і патрабуюць забараніць гурту ладзіць гастрольныя туры па краіне.

Вера ВІР.

https://nv-online.info/radzima-gjeta-persh-za-sjo-maja-sjam-ja-zjamlja-i-mova-vidjea.html

Последние новости